15 студзеня ўрачыста пачалася акцыя «Нашы дзеці» ў дзіцячым сацыяльным прытулку Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзіцячага дома сямейнага тыпу.
Дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, віншавалі начальнік аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама Алена Мікалаеўна Хомка, настаяцель храма дзіціці немаўля мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага Вячаслаў Пашкевіч, супрацоўнікі першага Нацыянальнага канала беларускага радыё.
Галоўнай феяй, якая арганізавала мерапыемтства, стала Святлана Башылава, вядучая шматлікіх прагарам на беларускім радыё. Дзед Мороз, знакаміты вядучы, акцер і рэжысер Нацыянальнай беларускай тэлерадыёкампаніі Алег Аляксандравіч Вінярскі. Снягурка, супрацоўнік беларускага радыё, Анастасія Кундзір. Данута Анцілеўская з радыёстанцыі “Сталіца” у ролі феі-ягі так пасябравала з дзецьмі, што яны не хацелі яе адпускаць.
Шаноўныя госці прыбылі з мяшкамі падарункаў, і салодкіх, і забаўляльных, якія прынеслі дзецям шмат радасці, станоўчых эмоцый і добрых пачуццяў. Установа адукацыі атрымала цудоўны падарунак - бясправадную калонку, выкарыстанне якой зробіць жыццё выхаванцаў больш радасным і цікавым.
Прыемная сустрача, цеплая атмасфера, прыўзняты настрой, вясёлыя гульні і забавы запалілі ў сэрцах дзяцей пачуцце надзеі, супакою і дабрыні, упэўненасці у будучыні.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
В.Галавенка, намеснік дырэктара
Іўеўскага раённага СПЦ.