У Іўі прайшоў конкурс батлеек, які стаў традыцыйным у мясцовай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла.
Выстаўка калядных стаенак на працягу некалькіх дзён упрыгожвала іўеўскую святыню. Праз творчую фантазію і свае працы дзеці і дарослыя імкнуліся адлюстраваць адну з прыгожых і важных падзей у хрысціянстве — Божае Нараджэнне.
Трэцяе месца атрымала батлейка Вікторыі Мытнік, другое – творчая праца Уладыслава Куляша, першае месца – у Таццяны Мікша. І гран-пры атрымаў дуэт Яўгеніі і Соф’і Станюкевіч.
Батлейка Вікторыі Мытнік
Творчая праца Уладыслава Куляша
Стаенка Таццяны Мікша
Гран-пры Яўгеніі і Соф’і Станюкевіч
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews