Язык:

"Цуд. Свята. Атмасфера" - ксёндз Андрэй Каўшук расказаў, якімі былі Каляды ў розныя моманты яго жыцця

Актуальное
Вечарам 24 снежня католікі збяруцца за святочным сталом напярэдадні аднаго з самых чаканых і важных святаў года – Божага Нараджэння. Мы называем калядную вячэру таксама куццёю – па аналогіі з аднайменнай крупяной кашай, якая абавязкова павінна быць у вігілійны вечар. 

Многія пагодзяцца, што Божае Нараджэнне – гэта сямейнае свята, напоўненае цудамі, падарункамі, усмешкамі і радаснымі віншаваннямі. Яго аднолькава любяць і дзеці, і дарослыя, асабліва, калі ўсе разам сустракаюцца ў роднай бацькоўскай хаце. Заўважана і тое, што дарослыя з настальгіяй і трапяткімі пачуццямі ўспамінаюць сваё дзяцінства – той час, калі з бацькамі і дзядулямі збіраліся за адным святочным сталом ў цудоўную ноч, дзяліліся аплаткай, прасілі прабачэння і складалі святочныя пажаданні адзін аднаму.

У БОЛЬШАСЦІ каталіцкіх сем’яў Іўеўшчыны Божае Нараджэнне святкуюць аднолькава. Каб даведацца, якія традыцыі святкавання існуюць ў іншых мясцінах, мы звярнуліся да святара – вікарыя парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксяндза Андрэя Каўшука.

Кс. Андрэй паходзіць са Свіслачы, таму было вельмі цікава даведацца, якімі былі Каляды ў розныя моманты яго жыцця. 

- Успомніце, калі ласка, як Вы святкавалі Божае Нараджэнне ў дзяцінстве?

- Свята Божага Нараджэння – вельмі цёплае і сямейнае. Парадак святкавання быў даволі стандартны. З першай зоркай усёй вялікай сям’ёю мы збіраліся за сталом. Да гэтага ўпрыгожвалі ёлку, маці з сёстрамі гатавалі куццю. Дарэчы, на стале абавязкова было 12 страў і свабоднае месца для нечаканага госця. Перад тым, як сям’я садзілася за стол, бацька чытаў урывак з Евангелля, затым была супольная вячэра. Заканчвалася куцця спевам калядак. Пасля мы сям’ёй ішлі на Пастэрку, а калі вярталіся дадому, пад ёлкай нас абавязкова чакалі падарункі.

- Вядома, што перад тым, як паступіць у духоўную семінарыю, Вы прайшлі тэрміновую службу. Як праходзіла святкаванне Божага Нараджэння там?

- Падчас тэрміновай службы свята давялося адзначыць у вайскавой часці. Разам з саслужыўцамі-католікамі мы дзяліліся аплаткай, якую мне прыслалі бацькі разам з віншаваннямі па пошце. Таксама нас павіншавалі і камандзіры. 

- Семінарыя: Вы сустрэлі там не адно свята…

- Праграма святкавання ў семінарыі даволі насычаная. Дзяленне аплаткам праводзілася за некалі дзён да свята, запрашаліся бацькі клерыкаў, выхавацелі, святары і біскупы. Пасля арганізоўвалася святочная праграма. Яе рыхтавалі семінарысты першага і трэцяга курсаў, былі супольныя забавы і спевы калядных песен. Пасля чаго ўсе навучэнцы раз’яджаліся па сваіх дамах і святкавалі Божае Нараджэнне ў сваіх сем’ях. 

- Далей Вы прынялі сакрамэнт святарства і працавалі ў Гродне.

- У катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя на супольнае дзяленне аплаткам збіраліся не толькі святары, але законныя сёстры і людзі, якія дапамагаюць падтрымліваць святыню ў парадку. Мясцовая моладзь сустракалася, спявала калядные песні, дзялілася аплаткам і абменьвалася пажаданнямі. Дарэчы, паміж дзяленнем аплаткам і Пастэркай я яшчэ паспяваў з’ездзіць дадому на куццю, каб разам з роднымі раздзяліць радасць Божага Нараджэння. 

- Як плануеце правесці свята сёлета?

- Думаю, што ўсё пройдзе, як і павінна: спачатку наведаю сваіх бацькоў, а затым вярнуся ў Іўе на Пастэрку. Вечарам суботы таксама правядзём сустрэчу з моладзю, каб падзяліцца аплаткам і павіншаваць адзін аднаго. Таму нашу моладзь шчыра запрашаю на вячэрнюю Святую Імшу, пасля якой мы разам правядзём святочны час. 

- Якія тры словы аса-цыіруюцца ў Вас з Калядамі?

- Цуд. Свята. Атмасфера. 

- Што хацелі б пажадаць чытачам напярэдадні свята?

- Жадаю ўсім вам непаўторнай цеплыні сямейнай атмасферы калядных святаў. Няхай нованароджаны Збавіцель свету напоўніць кожны дом і кожнае сэрца верай, надзеяй і любоўю. 

Жадаю моцнага духоўнага і фізічнага здароўя, Божай апекі ва ўсіх справах, спакойных, благаслаўлёных калядных святаў і шчаслівага Новага года!

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Раман ЯРМОШ.

Фота Станіслава ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.