Вядома ж, Жэнька не стала чакаць Новага года: адразу ж распакавала падарунак і ўзялася за справу: намалявала сабе пазногці, вейкі, вусны…
– Мама, я страшная? – прыбегла на кухню прадэманстраваць аўтарскі макіяж.
– Ну што ты, дачушка! – прытуліла яе матуля. – Ты не страшная, ты – самая прыгожая!
Жэнька выслізнула з абдымкаў і зноў кінулася наносіць баявую расфарбоўку.
– А цяпер страшная? – вярнулася праз колькі хвілін.
– Прыгажунька ты мая! – патрапала маці малую па віхрастай галоўцы і зноў занялася святочнай вячэрай.
Жэнька паглядзела недаўменна і зноў занялася макіяжам. Праз колькі часу ў падарункавым наборы не засталося нераскрытых цюбікаў, а на твары Жэнькі -- некранутага месца.
– Ну як?! – загадным тонам спытала яна ў маці.
Тая ўзняла галаву ад міскі з фаршам – і адхіснулася:
– Цяпер і праўда страшная, – толькі і змагла вымавіць.
– Ура!!! – запляскала ў далоні дзяўчынка. –Нарэшце! Я – страшна прыгожая! Пайду тату парадую…
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Тамара РАБІНКІНА.