ivyenews.by

“Прыгожая? Страшная!”. Навагоднія заўважынкі Тамары Рабінкінай

Актуальное
А да пяцігадовай Жэнькі Дзед Мароз завітаў зараней. Дакладней, перадаў падарунак праз хросную маці: дзе ж старому ўсюды паспець з яго хворымі нагамі! І так угадаў: падарыў якраз тое, пра што дзяўчынка марыла, - набор дзіцячай касметыкі.

Вядома ж, Жэнька не стала чакаць Новага года: адразу ж распакавала падарунак і ўзялася за справу: намалявала сабе пазногці, вейкі, вусны…

– Мама, я страшная? – прыбегла на кухню прадэманстраваць аўтарскі макіяж.

– Ну што ты, дачушка! – прытуліла яе матуля. – Ты не страшная, ты – самая прыгожая!

Жэнька выслізнула з абдымкаў і  зноў кінулася наносіць баявую расфарбоўку.

– А цяпер страшная? – вярнулася праз колькі хвілін.

– Прыгажунька ты мая! – патрапала маці малую па віхрастай галоўцы і зноў занялася святочнай вячэрай.

Жэнька паглядзела недаўменна і зноў занялася макіяжам. Праз колькі часу ў падарункавым наборы не засталося нераскрытых цюбікаў, а на твары Жэнькі -- некранутага месца.

– Ну як?! – загадным тонам спытала яна ў маці. 

Тая ўзняла галаву ад міскі з фаршам – і адхіснулася:

– Цяпер і праўда страшная, – толькі і змагла вымавіць.

– Ура!!! – запляскала ў далоні дзяўчынка. –Нарэшце! Я – страшна прыгожая! Пайду тату парадую…

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

 

Тамара РАБІНКІНА. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий