ivyenews.by

Цуды здараюцца. Навагоднія заўважынкі ад Тамары Рабінкінай

Актуальное
Паліне 3 года, і яна даўно выйшла з таго ўзросту, калі вераць, што падарункі пад ёлку кладзе Дзед Мароз. Але пісьмы сівабародаму чараўніку ўсё роўна піша штогод: павінны ж тыя, хто выконвае яго ролю, неяк даведацца, пра што марыць дзяўчынка, і здзесніць хай сабе невялікі, але такі жаданы і персанальна яе цуд!

…У снежні Палінка роўным почыркам на акуратна разгалінаваным аркушы насісала: “Паважаны Дзядуля Мароз! Я добра сябе паводзіла ў гэтым годзе: старанна, на адны “дзявяткі” і “дзясяткі”, вучылася, слухалася бацькоў, удзельнічала ў спаборніцтвах і час ад часу нават перамагала. Не мог бы ты палажыць мне сёлета пад ёлачку…” І далей ішоў спіс жаданых падарункаў – з арцікуламі і назвай інтэрнэт-магаіна, дзе ўсё гэта можна купіць.

Усё дзяўчынка зрабіла правільна. Аднаго не ўлічыла: напярэдадні Новага года той інтэрнэт-магазін аказаўся перагружаным: мусіць, не толькі яе персанальны Дзед Мароз карыстаўся яго паслугамі. І жаданыя падарункі абяцалі прывезці толькі праз некалькі дзён пасля Новага года.

– Ну якая табе розніца – у Новы год ты атрымаеш тыя навушнікі ці пасля яго, – суцяшала засмучаную дачку маці. –Ты ж не маленькая ўжо, патрываеш…

Так, Палінка не маленькая і ўсё разумее. Але ж…

Калі маці стала збіраць рэшткі каляднага стала, каб аднесці занёмай, якая трымае свіней – не прападаць жа дабру! – дзяўчынка ўздыхнула:

– Ну вось… Нават у свіней будзе Новы год… Толькі я ў свята застануся без падарунка…

Гэтага ўжо тата – яе персанальны Дзед Мароз – вытрымаць не мог. Моўчкі ўсунуўшы ногі ў боты і ўскінуўшы на плечы куртку, ён кінуўся на вуліцу ў пошуках адчыненых магазінаў, дзе можна было б купіць хоць нешта з даччынага спіса.

І Новы год у Палінкі быў, як і ва ўсіх: з падарункамі і здзейсненымі цудамі.

А вы кажаце: не бывае…

Тамара РАБІНКІНА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий