У рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" прайшоў святочны "Навагодні агеньчык", які аб'яднаў каля 60 прадстаўнікоў старэйшага пакалення з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Гэта заслужаныя працаўнікі сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прамысловасці і не толькі. Людзі, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці свайго рэгіёна, працягваюць не толькі словам, але і справай услаўляць родны край.
Павіншаваць прадстаўнікоў "залатога ўзросту" з навагоднімі святамі прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Вольга Сядзельнік, старшыня Гродзенскай абласной рады ветэранаў Іван Тустаў.
У ліку запрошаных на "Навагодні агеньчык" - Алена Іванаўна Смалянічэнка з аг. Геранёны. Яна падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства.
–З 19 раёнаў прысутнічалі больш за 60 чалавек. Кірауніцтва Гродзенскага аблвыканкама сярдэчна павіншавала ўсіх з Новым годам і выказалі цёплыя пажаданні.
Я асабіста пазнаемілася з цікавай жанчынай з в.Страчаняты Даніславай Лявонаўнай Швыдрык. 10 год яна працавала брыгадзірам паляводчай брыгады. 17 год – аграномам калгаса “Прынёманскі”. Мае шмат ўзнагарод, у тым ліку: Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, значок “Выдатнік сельскай гаспадаркі Беларусі”. Была пераможцам многіх пяцігодак, кандыдат у члены ЦК Кампартыі Беларусі. Вось такая цікавая гісторыя нашай Радзімы праз лес аднаго працавітага чалавека.
Кожны удзельнік акцыі атрымаў падарунак ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Слухалі песні ў выкананнні артыстаў і гасцей сустрэчы. Зрабілі многа фотаздымкаў на добры ўспамін аб гэтай падзеі, – поделилась Елена Ивановна.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Падрыхтаваў Кірыл Маціфейчык.