Быць экапрыязным і адказным — гэта не проста мода, а неабходнасць дзеля захавання наваколля. Прычым не толькі для будучых пакаленняў, але ўжо і для нашага.
Найпрасцейшае, што можна зрабіць — утвараць меней адходаў праз простыя дзеянні, змяняючы аднаразавыя рэчы — шматразовымі. Менавіта на такім падыходзе грунтуецца канцэпцыя “Zero waste”, з якой пазнаёмілі мінчан на мерапрыемстве “Безадходны выхадны” Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Наведвальнікі маглі прыняць удзел у майстар-класах, паўдзельнічаць у тэматычных гульнях і даведацца пра досвед людзей, што зрабілі свой выбар у быце на карысць экалогіі.