ivyenews.by

Пераможцы віктарыны "Гродзеншчына светлая мая"

Большасць удзельнікаў значна дапоўнілі адказы на пытанні, асабліва кранаючыя прадстаўнікоў мастацтва, якія пісалі пра Гродзеншчыну.

Па агульнай думцы аўтара віктарыны Алены Іванаўны Смалянічэнка і журналістаў рэдакцыі "Іўеўскага краю" пераможцамі віктарыны сталі Вольга Генрыхаўна Балановіч, настаўнік геаграфіі Лелюкінскага дзіцячага сад - сярэдняй школы і вучаніца 10 класа Геранёнскай СШ Караліна Шлемпа.

Другое месца прысуджана жыхару аграгарадка Геранёны, пенсіянеру, ветэрану працы, былому аграному сельскай гаспадаркі Іўеўшчыны Віктару Баляслававічу Часнаковічу.
Трэцяе месца прысуджана двум удзельнікам: Аляксандру Іваноўскаму, вучню 5 кл. Лелюкінскага дзіцячага сад - сярэдняй школы, і Аляксею Лавышу, вучню 8 кл. Чарнэльскага дзіцячага сад - сярэдняй школы.

Віншуем!!!

Читайте ещё:



Оставить комментарий