Пажаданні ўдзельнікаў конкурсу чытачам газеты
Віктар Баляслававіч Часнаковіч, пенсіянер, жыхар аг. Геранёны:
- Я жадаю людзям здароўя, дабрабыту, каб не забывалі і ўшаноўвалі памяць пра тых, хто аддаў жыццё дзеля светлага будучага нашага краю. Людзям Прынёмання жадаю: не здаваць лідзіруючых пазіцый у праміысловасці і сельскай гаспадарцы, беражна адносіцца да прыроды. Няхай наша Гродзеншчына квітнее і працвітае ў вяках.
Пераклікаюцца з пажаданнем ветэрана і словы пераможцы конкурсу, дзясяцікласніцы з Геранён Караліны Шлемпа:
- У сувязі з 75-годдзем Гродзеншчыны хочацца пажадаць ганарыцца сваёй Радзiмай і небам сiнiм, якое над галавой. А жыццё на Гродзеншчыне для нас - узнагарода: добры быт, некранутая мацi-прырода, Нёман, замкi, саборы, касцёлы... І гiсторыю краю мы не забудзем нiколi. Захоўвайце традыцыі, усім міра, дастатку, цяпла. Упэўнена глядзіце ў будучыню, ганарыцеся сваім краем!
Вольга Генрыхаўна Балановіч, настаўнік геаграфіі Лелюкінскага дзіцячага сад - сярэдняй школы:
- Дарагія землякі! Сардэчна віншую ўсіх з 75- гадовым юбілеем нашай любай Гродзеншчыны! Шчыра жадаю, каб родныя мясціны сталі для кожнага з нас кропкай апоры і шчаслівага дзяцінства, мараў юнацтва і забаў маладосці, плённай працы сталасці і радасцю пажылых гадоў. Хай кожны куточак Гродзенскай вобласці квітнее і дорыць усім дабрабыт, мір, ўтульнасць у сэрцах і пакой у душах.
Усім пераможцам віктарыны уручаны дыпломы рэдакцыі і сувеніры.