Язык:

Калядны конкурс. Водар цуда

Актуальное

Вось ужо сямнаццаты раз у Іўеўскім касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла адбываецца падзея, прысвечаная нараджэнню Езуса,- конкурс на самыя прыгожыя яслі. Дзіцятка Езус нарадзіўся ў яслях, і пялюшкамі яму былі не дарагія і далікатныя тканіны, а мулкае сена. Яго сагравала не хатняе цяпло, а дыханне жывёл - першых сведкаў прыходу ў свет Збаўцы. Гэтыя дэталі трэба было адлюстраваць у сваіх вырабах.


У 2019-ым годзе прыхаджан парадавалі 46 цудоўных работ. Колькасць удзельнікаў уразіла: 78 чалавек! У склад журы ўвайшлі Людміла Станіславаўна Жэбрык, Марына Эдвардаўна Ус, Кацярына Уладзіміраўна Маскалевіч.
У кожнай творчай кампазіцыі - вечнае, боскае, якое жыве ў людскіх душах. Тут цішыня злучылася з прыгажосцю, якой немагчыма надыхацца.
Гучыць арган. Нота Do - Гасподзь, Re - матэрыя, Mi - цуд, Fa - сям'я планет, Sol- сонца, La - Млечны шлях, Si - нябёсы.
Галоўныя ўдзельнікі мерапрыемства - дзеці. Душа вылечваецца побач з імі.
Вялікі дзякуй ксяндзу Яну за тое, што ён так любіць сваіх прыхаджан, столькі цікавых і добрых мерапрыемстваў праводзіць у храме і па-за ім. Ён, як садоўнік, які дапамагае нашым душам квітнець, нават калі на двары зіма.
Цяжка знайсці пераможцу, калі ўсе яселькі, дзе ляжыць Нованароджаны Езус, зачароўваюць сваёй прыгажосцю. Таму ніхто не застаўся без падарунка і добрага слова ксяндза Яна.
Нам удалося пагутарыць з членам журы конкурсу Кацярынай Уладзіміраўнай Маскалевіч - дырэктарам Іўеўскага музея нацыянальных культур.
- Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
- Вельмі кранальна. Бацькі, напэўна, перажывалі больш, чым дзеці. А дзеці былі такія шчаслі-выя!
- А калі конкурсныя работы пяройдуць на выставу ў Іўеўскі музей нацыянальных культур?
- Адкрыць дадзеную выставу ў музеі пастараемся адразу пасля Каляд: 26-27 снежня. А працаваць яна будзе да 15 студзеня.
Цемра расквецілася агеньчыкамі дзіцячых усмешак, аздобілася шчырымі пажаданнямі людзей адзін аднаму, напоўнілася водарам цуда, калі ў яслях з сенам народзіцца Дзіцятка Езус, каб да кожнага з нас - хворага і здаровага, беднага і багатага, старога і малога, веруючага і таго, хто яшчэ не знайшоў сваю дарогу да Бога, - працягнуць сваю цёплую руку.

І. Халява.
Фота аўтара.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.