Язык:

Патрэт жанчыны-кіраўніка. Усё ў жыцці невыпадкова

О людях...

А вы згодны з гэтым выказваннем? Вядома, у кожнага свой погляд і сотні аргументаў “за” і “супраць”. Пагутарыўшы са старшынёй Ліпнішкаўскага сельсавета, дэпутатам Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў  Янінай Уладзіміраўнай Бузар, якая ўжо дзевяць гадоў кіруе мясцовай уладай, я магу прывесці тысячы “за”.  І вы зразумееце, чаму.

Вядома, кіраўнікамі не нараджаюцца, а становяцца. Таму і гераіня нашага аповеду прайшла пэўны жыццёвы і прафесійны шлях, перш чым заняць такую пасаду. Цяпер, успамінае суразмоўца, аглядаючыся ў мінулае, можна зрабіць выснову, што ўсё ў жыцці невыпадкова.

Невыпадковым быў выбар прафесіі настаўніка, якой яна аддала каля 20 гадоў. Бо менавіта там упершыню адчула сябе кіраўніком, зразумела, што такое быць адказным за людзей. Яніна Уладзіміраўна шаснаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара Некрашанскай базавай школы, два гады яе ўзначальвала. А калі навучальная ўстанова зачынілася, пайшла працаваць у сацыяльную службу раёна, дзе таксама ёй выпала кіраўніцкая пасада. Яна была адной з тых, чыімі намаганнямі на базе былой Некрашанскай школы з’явілася, бадай, першае ў вобласці ды і рэспубліцы аддзяленне штодзённага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў. Рэканструявалі будынак гаспадарчым спосабам, стваралі ўмовы для людзей, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі з-за адзіноты і хваробаў. Цяпер усё успамінаецца, вядома, з усмешкай. А тады было ўсё вельмі сур’ёзна, складана і… невыпадкова.

Калі аддзяленне пачало працаваць, за вопытам прыязджалі калегі з іншых раёнаў вобласці, успамінае Я. Бузар. Яшчэ памятным для гераіні публікацыі  аказаўся прыезд  у наш раён міністра па працы і сацыяльнай абароне Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Патупчыка, які даў высокую ацэнку работы іўеўскай сацыяльнай службы.

Два гады Яніна Уладзіміраўна ўзначальвала тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А ў 2011 годзе стала кіраўніком Ліпнішкаўскага сельсавета, дарэчы, аднаго з самых вялікіх па колькасці насельніцтва адміністрацыйных тэрыторый раёна. Сёння там налічваецца 2666 чалавек, якія пражываюць у 48 населеных пунктах.  Па выніках работы за 2017 год Ліпнішкаўскі сельсавет быў занесены на раённую Дошку гонару.

Кіраўнік мясцовай улады ўпэўнена, што адным з  галоўных складальнікаў у рабоце з’яўляецца добрая каманда кіраўнікоў падведамасных арганізацый, дэпутатаў мясцовых Саветаў, якія задаюць рытм жыцця ў сельскай мясцовасці. Ад іх актыўнасці, грамадскай пазіцыі і ініцыятывы залежыць многае. Да ліку такіх людзей суразмоўца адносіць Віталя Іванавіча Пясецкага, Іну Мікалаеўну Мераву, Часлава Іванавіча Халяву, Наталлю Аляксееўну Лазоўскую. І тое, што такія людзі сустрэліся на жыццёвым шляху суразмоўцы, – зноў жа невыпадкова.

Важным звяном у рабоце мясцовай улады старшыня называе работу з людзьмі, дзе дробязей не можа быць.

- Сёння людзі ідуць да нас за дапамогай у самых розных пытаннях, – расказвае Я. Бузар. – Мы павінны на любое з іх знайсці адказ, выслухаць, дапамагчы, параіць. Ёсць нават просьбы  ўладкаваць сямейныя адносіны. І мы адклікаемся, знаходзім выйсце разам.

Быць кіраўніком сельсавета – місія складаная і адказная, без сумненняў. Яна не заканчваецца па-за рабочым кабінетам. Таму што цяжар дзяржаўных і людскіх праблем немагчыма адным махам, як кажуць, скінуць з плячэй. Таму ў большасці сваёй адбываецца так, што ў вольны час, у выхадныя і святочныя дні мабільны тэлефон не выпускаецца з рук. І любы тэлефонны званок – гатоўнасць нумар адзін. Таму што здарыцца можа рознае, бо большасць насельніцтва – людзі пажылыя, патрабуючыя асаблівай увагі і клопату.

“Баліць” галава ў старшыні і па тых, хто знаходзіцца ў так называемай групе рызыкі – людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Да іх патрэбна знайсці асаблівы падыход, як кажуць, дастукацца да свядомасці. І калі гэта ўдаецца, калі чалавек бярэцца за розум, калі ў сям’і ўсталёўваюцца мір і спакой, задавальненне прыходзіць само па сабе, гаворыць суразмоўца.

Безумоўна, жанчына можа быць паспяховым кіраўніком тады, калі за плячыма надзейны тыл. У Яніны Уладзіміраўны ён яшчэ і грунтоўны – муж Раман Іосіфавіч, які гатовы заўсёды замяніць сваю жонку не толькі па гаспадарчых пытаннях, але і  ў выхаванні дзяцей, падставіць сваё мужчынскае плячо ў любой сітуацыі. І гэта невыпадкова.

Сёння сямейная пара Бузар мае ўсе падставы ганарыцца сваімі дзецьмі. Дачка Вольга – урач-неанатолаг бальніцы хуткай дапамогі г. Гродна, сын Аляксандр узначальвае аддзел у машынабудаўнічай кампаніі “БелДжы”. Яны маюць свае сем’і, выхоўваюць дзяцей. У Яніны Уладзіміраўны і Рамана Іосіфавіча чацвёра ўнукаў – старэйшаму 10 гадоў, малодшаму 9 месяцаў.

Вядома, усё самае лепшае, самае патрэбнае мы бяром у самым раннім дзяцінстве, убіраем разам з малаком маці. У Яніны Уладзіміраўны ў гэтым сэнсе было чым наталіцца на ўсё далейшае жыццё. Яе маці – Тарэса Станіславаўна Швайкоўская – мае дзве высокія ўзнагароды: ордэн маці і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. І гэтым усё сказана, а значыць, для гераіні нашай публікацыі таксама невыпадкова…

І. БУТУРЛЯ. С. ЗЕНКЕВІЧ (фота).

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.