Цяпер так прынята - паведамляць пра змены ў асабістым жыцці праз пасты ў сацыяльных сетках. Асабліва гэта тычыцца публічных людзей. «Я сёння рассталася з мужам», - піша вядомая расійская спявачка. І распавядае, які ён нягоднік, як жорстка яна памылялася наконт яго і т. д. І тут жа атрымлівае адказ пакрыўджанага мужа. Зноў жа публічным паведамленнем у сацсетках. И пачынаецца сварка-онлайн. Прэса хутка падхоплівае навіну. І такое адбываецца запар і побач.
Нядаўна прачытала, што ў Францыі імкліва набірае папулярнасць новы спосаб для высвятлення адносін з былымі любімымі. Пляцоўкай для расставанняў анлайн стаў Zoom. І нават назва гэтай з'яве ўжо прыдумалі - le zumping.
Практычна штодня ў стужцы сваіх сацыяльных сетак я раз-пораз выяўляю сумнеўныя пасты або «онлайн-сваркі», якія акрамя раздражнення нічога не выклікаюць. Між іншым, бачыць такое ў сваёй стужцы не хочацца. І хаця б дзеля таго, каб засмечваць сваю галаву непатрэбным.
Некаторыя мае знаёмыя сустракаюцца онлайн і, не саромеючыся, пра гэта распавядаюць амаль усяму свету. Нядаўна адна мая знаёмая заявіла, што разышлася са сваім бойфрэндам. “Як вы маглі разысціся, калі ні разу не бачыліся ?!” – здзіўляюся.
"Вось так онлайн і развіталіся", - адказвае яна, і дадае: "Ты не ўяўляеш, як гэта складана разысціся ў Інтэрнэце ? Гэта ж яшчэ складаней, чым у рэальным жыцці!".
У іншай маёй знаёмай адносіны онлайн доўжыліся больш за год. Яна лічыла свайго вірутальнага субяседніка практычна мужам. Яна слухала пра гэты “раман” і ў душы аніяк не магла яго прыняць. Прызнаюся, што спачатку думала, што я не сучасная і трэба змяніць свае адносіны да сённяшніх незвычайных рэалій. А затым набралася рашучасці і выдала свой пункт гледжання, які з цягам часу яшчэ больш здаўся мне больш блізкім і сапраўдным.
-Трэба, вам сустрэнецца, нарэшце, - кажу я.- Колькі можна жыць перапіскай і званкамі ў мессенджеры?
-Ні ў якім выпадку, навошта? - адказвае аматарка экзатычных адносін. - Згубіцца ўся разыначка, увесь перчык. Калі мы сустрэнемся, нам не будзе пра што размаўляць. А так я ўжо нафантазіравала, ён, мабыць, таксама.
На мой погляд, такія адносны штучныя, прыдуманыя, падобныя мыльным бурбалкам – націснеш незнакрок і лопнуць. У дадзеным выпадку – адным націскам камп’ютарнай мышы.
Неяк незаўважна прыйшла новая эпоха, калі межы асабістай прасторы сціраюцца: у сябры ў сацсетках трапляюць выпадковыя людзі, асабістае жыццё выносіцца на ўсеагульны агляд. Але ж патаемным хочацца дзяліцца з самымі блізкімі людзьмі! А не з тымі, хто называецца тваім сябрам ужо таму, што ты дазволіла яго адным націскам кнопкі ператварыць у такога. Згадзіцеся, гэта да сяброў гэта не мае аніякага дачынення. Не буду казаць пра пуд солі, які патрэбна разам з’есці. Вы і так усё ведаеце.
І. БУТУРЛЯ.