“Паштоўка. бел” – пад такой назвай на Іўеўшчыне, як і ва ўсёй краіне, актывісты маладзёжнай арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі у дзень выбараў Прэзідэнта Беларусі правялі рэспубліканскую акцыю.
У ходзе яе на Маладзёжным выбарчым участку для галасавання № 2 яны прапанавалі выбрашчыкам аднавіць добрую традыцыю – падпісаць паштоўку с добрымі пажаданнямі сваім родным, блізкім і сябрам. Для гэтага жадаючыя паўдзельнічаць у мерапрыемстве маглі выбраць сабе паштоўку па густу – з пейзажамі і славутасцямі Гродзеншчыны і Беларусі, графічным вобразамі сталіцы і іншыя.
Як распавялі ў раённым камітэце ГА “БРСМ”, падчас акцыі было запоўнена 15 паштовак, якія былі адпраўлены па запоўненых адрасах.
І. БУТУРЛЯ.
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).