
Не застаюцца ў баку ад важнейшай падзеі краіны - VI Усебеларускага народнага сходу - іўяўчане, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Леанід Уладзіміравіч Трафімчык, жыхар г. Іўе, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, завітаў днямі ў рэдакцыю "Іўеўскага краю" і выказаў пажаданні ўдзельнікам маючага адбыцца нацыянальнага форуму:
- Шаноўныя дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу! Я сэрцам і душою разам з вамі! Жадаю вам творчага натхнення і найлепшых поспехаў ва ўсёй вашай шматграннай дзейнасці, накіраванай на абарону інтарэсаў роднай краіны і яе народа, на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, на стабілізацыю палітычнай абстаноўкі, на вырашэнне праблем кожнай сям'і і асобна ўзятага чалавека.
Прашу вас пры вырашэнні названых вышэй пытанняў ніколі не забываць, што самы моцны і надзейны падмурак любой сучаснай цывілізаванай дзяржавы - гэта маральна здаровая патрыятычная сям'я, высокае нацыянальнае пачуццё ўласнай годнасці, самасвядомасць.
Запісаў У. ПОБАЛЬ.