Язык:

Бацькі, кідайце ўбок смартфоны – пачынайце чытаць сваім дзецям казкі! У іх закладзеныя базавыя каштоўнасці, якія сёння, на жаль, дэвальваваны

Год народного единства

У Год народнага адзінства будзе праведзена шмат цікавых і карысных  мерапрыемстваў, у тым ліку культуралагічных.  Само паняцце “народнае адзінства” – эстэтычна і духоўна напоўненае, пражыло ў сэрцах і памяці ступені свайго якаснага развіцця. Народ спрадвек вылучаўся  мудрасцю і дасціпнасцю. Народныя казкі таксама прайшлі выпрабаванне часам, пакуль дайшлі да нас. І гэта найлепшы паказчык іх якасці. У іх закладзеныя базавыя каштоўнасці, якія сёння, на жаль, дэвальваваны.  Міжволі ўзгадваюцца словы вялікага казачніка  Аляксандра Пушкіна: “Сказка ложь, да в ней намек! Добрым молодцам урок”…

Казка  як элемент народнай педагогікі з маленства ўваходзяць у наша  жыццё. Вядомы педагог Канстанцін Ушынскі адзначаў, што “выхаванне, калі яно не хоча быць бяссільным, павінна быць народным, а ў якасці акна, праз якое можна паказаць дзецям тую ці іншую старонку народнага жыцця, выступаюць народныя песня і казка”. Гэтыя словы, на шчасце, не страцілі сваёй актуальнасці і ў 21 стагоддзі.  Так што, бацькі, кідайце ўбок смартфоны – пачынайце чытаць сваім дзецям казкі! Запомніце: маленства без казак – гэта беднае, адабранае дзяцінства. Без казкі дзеці вырастаюць з халоднымі сэрцамі і сіліконавымі  мазгамі. 

Я заўсёды  прыгадваю вочы дзіцяці, якое з захапленнем слухае казку: яно жыве адным жыццём з казачнымі героямі, хвалюецца за іх лёс, гатова прыйсці на дапамогу пакрыўджаным, гаротным, яно перапоўнена жаданнем стаць такім жа дужым, адважным, разумным, як асілкі ды багатыры.  

Калі дзіця просіць перачытваць яму адну і тую ж казку – абавязкова рабіце гэта! Гэта паказчык таго, што для яго гэта важна. Ідэнтыфікуючы сябе з героем, дзіця  засвойвае ўрокі  смеласці, дабрыні, перамагае зло і несправядлівасць. Самае цудоўнае, што мы можам даць нашым дзецям,  адчуванне чароўнага і радаснага дзяцінства, якое запомніцца ім на ўсё жыццё. І казка якраз-такі здольна  зрабіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным.

Казкі – унікальнае  тварэнне паэтычнага генія Народа, дзе   на высокім мастацкім узроўні  увасоблены спрадвечныя мары і спадзяванні беларусаў і  беларусак, сабраны працоўны і жыццёвы вопыт  продкаў. Казка неаддзельна ад фантазіі, ад уяўлення, а ўяўленне – гэта вялікі дар. Таму казка  аказвае непараўнальны ўплыў  на фарміраванне асобы.  Зразумела, якім духоўна няспелым можа вырасці маленькі чалавек, якога ў маленстве так і не змог запаланіць таямнічы і загадкавы свет казкі. 

Кожнаму пакаленню беларусаў казка адкрывала свет незвычайнага і прыгожага, дзе дабро  перамагае зло, дзе вышэй за ўсё цэніцца праўда, справядлівасць, любоў да Радзімы, да працы, сяброўства, таварыская ўзаемадапамога, пачуццё чалавечай годнасці, дзе асуджаюцца несправядлівасць, здрадніцтва, гультайства, хлусня. Пачыналася яно для кожнага з маленства, у той час калі толькі закладваюцца асновы светапогляду. У казках кожнага народа адразу бачны агульначалавечыя каштоўнасці, асаблівасці менталітэту.  

Лепш за казку ніхто і нішто не ўмее развіць фантазію дзіцяці.  Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. Чытанне казак эфектыўна ўплывае на развіццё памяці, мыслення, уяўлення, фантазіі. Казкі дазваляюць маленькаму слухачу з найбольшай сілай адчуваць хараство, мілагучнасць, музыку, жывую душу матчынай  мовы. Не сакрэт, што з сівых стагоддзяў уся інфармацыя перадавалася самым надзейным і простым спосабам – праз слова. Усякая казка мае глыбокія карані нацыянальнай гісторыі.

Дрэнна, што казкі сёння пересталі прысутнічаць у жыцці многіх малых. У некаторых сем’ях яны наогул адсутнічаюць. Ды што там: нават кніжных паліц у многіх сем’ях не назіраецца. На жаль, упагоні за еўрапейскаймадэллю мыстрачваем,  губляем  айчыннае.  Нашы дзеці спажынаюць  забугорныя  мультфільмы і коміксы з чужым менталітэтам. 

Павучальная да бясконцасці казка “Ілля і Пятро”.Нябесную сферу Бог даручыў панам Іллі і Пятру. На гэтай глебе ў іх здарыўся канфлікт: Ілля  паліваў зямлю дажджом, а Пятро перасушваў яе сонцам. Кабзразумець, каго з іхбольшлюбяць, пайшлі паны ў Народ. і пакульхадзілі па зямлі, зразумелі, штоаднолькававажныя і сонца, і дождж. 

Не сакрэт, што адзінымі людзі становяцца не адразу, адзінству трэба вучыць і вучыцца. І пачынаць трэба з маленства. З казак. Нам усім разам у працэсе выхавання трэба вучыцца адмаўляцца ад нуднага маралізатарства і голых натацый. Казка цудоўна можа аб’яднаць бацькоў і малых, яна цудоўна можа ўвесці ў загадкавы і таямнічы свет. І, паверце, гэты свет напоўнены радасцю і шчасцем, а не пачварамі і брыдотамі віртуальных карцінак інтэрнэта. 

Нельга ставіцца да казак як да  забавы ці пустога баўлення часу.  У гэтых сакавітых ды каларытных  творах адлюстраваны для нас, нашчадкаў,   назапашаныя пакаленнямі продкаў веды, назапашаная стагоддзямі мудрасць. Гэта духоўны запавет з мінулага Бацькаўшчыны -  як жыць,  ладзіць суадносіны паміж мужчынам і жанчынай, паміж бацькамі і дзецьмі, паміж старымі і маладымі. Гэта творы пра тое,  як адзінкі могуць стаць цэлым народам. Помніце: адна галінка нічога, а мноства – гэта і венік, і кошык,і скрыня, і  твор мастацтва.Казка не проста духоўны настаўнік, яна вопытныдоктар, які абавязковадапаможаперажыць горкія хвіліны. Беларусы вядомы ў свеце  дабрынёй, мужнасцю, працавітасцю,  высокаразвітым  пачуццём гумару. Мы выжывалі там, дзе выжыць было складана. 

Мудрасць перамагае ў казках “Не сілай, а розумам”, “Людзей слухай, а свой розум май”. Бацькам трэба звяртаць  увагу дзіцяці  на тое, як важна з малых год набываць вопыт, быць смелым, не баяцца працы. У казках пра жывёл кожны персанаж мае характар чалавека. І дзеці адразу ўсведамляюць, хто добры, а хто злы і хітры. Так, у казцы “Як курачка пеўніка ратавала”, каб выратаваць Пеўніка, які падавіўся бобінкай, Курачка ідзе і  да кароў, і да касцоў, і да пекара. Твор вучыць малых, што  не трэба  баяцца цяжкасцей,  абавязкова знойдуцца тыя, хто  дапаможа. У кожным чалавеку жыве імкненне ўзнесціся над паўсядзённасцю, лётаць у казачнай  прасторы, хоць бы ў сне...

Чаму ў цябе чырвоныя вочы? Ты захварэў?

Не, я надта скрупулёзна ўзіраўся ў  свае казкі, а ў іх вельмі яркае сонейка.

Дарэчы, казкіможна не чытаць, а расказваць:такдзеткілепейзасвойваюцьпачутае. У такім выпадку маці ці тата паўстае сапраўдным казачнікам, які ўсё ведае, усё можа. А духоўнае адзінства не заменіш нічым у выхаванні. І гэтае адзінства, бясспрэчна, пачынае фарміравацца ва ўласнай сям’і.  Казку можна абмеркаваць з сынком ці дачкой, перанесці на сучасныя рэаліі.“Рэпка” – пра ўзаемадапамогу:  разам мы мацнейшыя, чым паасобку. “Калабок” – пра тое, што юным трэба слухацца старэйшых, нельга збягаць з бацькоўскага дому…

Народныя казкі цудоўныя тым, што прасякнутыя  грунтоўнымі, стрыжнявымі  ўяўленнямі пра дабро і зло, у іх услаўлены сямейныя і бытавыя  каштоўнасці.  У казках паказваецца, што ў сям’і могуць здарацца крыўды ды няўдачы, аднак важна заставацца РАЗАМ, у Адзінстве, бо ў кожнай сям’і ёсць што цаніць, ёсць скарб, які можна перадаць у спадчыну. Дзеці ўсведамляюць, што калі два сябры сварацца, можа пацярпець агульная справа. 

Калі  заўважылі, што казка ўсхвалявала  дзіця, варта абмеркаваць яе, прааналізаваць: гэта добрая магчымасць яшчэ больш зблізіцца. І нават пачаць пісаць сямейныя казкі, якія стануць духоўным здабыткам вашай сям’і, яе летапісам. Педагог Васіль Сухалінскі лічыў, што стварэнне казак – адзін з найцікавейшых  відаў сямейнай творчасці. Да самастойных творчых праяўленняў дзетак  трэба ставіцца вельмі беражліва. Калі дзеці адчуюць цікавасць бацькоў да іх сачыненняў, яны будуць імкнуцца ствараць новыя. Можна  завесці творчы альбом, куды запісваць найбольш удалыя дзіцячыя творы, намаляваць да іх ілюстрацыі. Я проста перакананы: чалавек, які верыць у Казку, некалі абавязкова ў яе трапіць, таму што ў яго Вялікае Сэрца, ён неабыякавы чалавек!

Народныя казкі добрыя, мудрыя, павучальныя. Казкі пераносяць нават дарослых у маленства, вучаць быць дабрэйшымі. Казкі напоўнены шчасцем і цудамі, якіх так не хапае ў  жыцці. Казка вытрымлівае канкурэнцыю з камп’ютарнай гульнёй, бяздумна-хаатычнай стральбой. Шчаслівыя тыя дзеці, якім бацькі чытаюць нанач казку. У казках дабро, хоь і пасля ўпартай барацьбы, усё роўна перамагае зло. 

Казка – вялікая духоўная культура народа, якую нашы продкі збіралі па крупіцах. Праз казку разготваецца перад намі тысячагадовая гісторыя народа. Калі вы хочаце, каб вашы дзеткі раслі разумнымі, добрымі, чытайце ім штодня казкі! 

Перакананы, што казкі ў душы ніколі не павінны заканчвацца: нават калі дзяцінства даўно скончылася, а мы ўжо дарослыя, і свет непазнавальна змяніўся, напоўніўся камп’ютарнымі пачварамі, і неба іншае, і трава не такая зялёная, а дрэвы маленькія. І нічога, на жаль, нельга вярнуць ці павярнуць. Але я перакананы: хутка мы дажывём да таго дня, калі зноў пачнём чытаць казкі. Бо менавіта Казкі – гэта праверка Памяці, праверка духоўнай эстафеты продкаў -  нашчадкам, што падтрымліваецца дзецьмі, унукамі. 

Мне думаецца: дарослым нярэдка казка яшчэ больш патрэбная, чым дзеткам. Кіньце жыць у тупым, надуманым свеце фальшыва-фэйкавага інтэрнэта!Казкі ж – самыя надзейныя сябры: іх хочацца наведваць яшчэ і яшчэ…

Хочаш я раскажу табе казку?

Пра што яна?

Пра каханне, канешне! Пра што ж яшчэ можа быць сапраўдная казка?! У гэтай казцы не будзе ні пачатку, ні канца. Запомніце: любая гісторыя бясконцая, пакуль ў яе нехта верыць… Яна, як акіяны і моры нашай блакітнай планеты Зямля. 

Дзеці здольны вучцыцца ўжо усяму ў тым узросце, калі вы ім чытаеце казкі. Калі бацькі перастаюць быць чараўнікамі, дзеткі перастаюць верыць у казкі.  А сама казачнасць – гэта свет цудоўнага, які ўмее ўвайсці ў рэальны свет, нічым не парушаючы яго гармонію. Ды і само Жыццё – гэта Казка, якую піша кожны для сябе сам. Каб было не сумна, мы і пераўтвараем неба і зямлю ў казку. 

Дзецям абавязкова трэба дарыць кніжкі казак, каб у іх спадчыне было нешта такое, што дорыць мару, надзею, веру.  Веру ў тое, што шчаслівы канец хаця  б ёсць. 

Канстанцін Карнялюк.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.