У 2020 годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа” набыла статус “Зялёная школа”.
У дашкольных групах таксама проводзіцца актыўная работа па экалагічнаму выхаванню. Фарміраванне пазітыўнага стаўлення да родных мясцін, беражлівых адносін да прыроды пачынаецца іменна ў яслях-садзе. Выхаванцы 1-ай рознаўзроставай групы сумесна з выхавальнікам Шапуцька М.В. правялі інтэграваны занятак на тэму “Падарожжа па рацэ Клява” і здзейснілі сплаў на лодцы па рацэ Клява. Пад час падарожжа даведаліся, чаму так называецца рака і аграгарадок Трабы. Сышлі на бераг, палюбаваліся прыродай, пазнаёміліся з жывеламі і птушкамі, якія тут жывуць.
Аднак на другім беразе ракі наткнуліся на раскіданае смецце. І тут дзеці праявлілі сябе гаспадарамі сваёй зямлі: сабралі і , калі прыплылі, выкінулі ў кантэйнеры. У знак удзячнасці прырода падаравала ім кусцік лазы, на галінках якой распусціліся коцікі. Выхаванцы галінак не ламалі і букеты не састаўлялі, а прапанавалі сфатаграфаваць і занесці дадому і паказаць маме і тату.
Падарожжа ўсім спадабалася, асабліва Вадзянічкку, які суправаджаў лодку пад час сплаву. Ён у прыгожым канверце прыслаў выхаванцам значкі “Сябры прыроды”.
Выхаванцы запомнілі, што ад іх залежыць прыгажосць роднага краю, наяўнасць рыбы ў рацэ, жывёл і птушак на яе берагах. І галоўнае – не раскідваць смецце, не губіць жывую прыроду.
Г. Падгайская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.