Язык:

Сюды я ў думках залятаю… Віншавальны ліст калегі ў Дзень друку

Актуальное

Мінула больш як тры дзясяткі гадоў з тае пары, калі я пакінуў рэдакцыю іўеўскай раёнкі. Справа ў тым, што на адной лятучцы, якая звычайна праводзілася ў памяшканні лідскай раённай газеты "Уперад", я выступаў з аглядам воранаўскай газеты. Менавіта з аглядаў газет і пачыналася кожнае такое мерапрыемства.

Маё выступленне вельмі спадабалася адказнаму сакратару і рэдактару воранаўскай газеты. І яны прапанавалі мне перайсці працаваць да іх.

Скажу прама, нялёгка было прыняць рашэнне. Людзі працавалі ў рэдакцыі разумныя, таленавітыя і шчырыя. Мае калегі казалі, што з маім удзелам у газеце з"явілася шмат новага. Да таго ж з рэдактарам Канстанцінам Васільевічам Сіневічам я знаёмы быў даўно.

Мне падабаўся дружны зладжаны калектыў рэдакцыі. Напрыклад, Аляксандр Іванавіч Шлык кіраваў аддзелам сельскай гаспадаркі і выдатна ведаў агранамію і жывёлагодоўлю. Быў таленавітым журналістам і меў сельскагаспадарчую адукацыю. На вялікі жаль, ён рана пакінуў жыццё.

Таленавітым журналістам быў і Генадзь Мікалаевіч Мірончык. Яго рознабаковыя публікацыі заўсёды выклікалі вялікі інтарэс у чытачоў.

А Ірына Макараўна Жураўлёва была сярод нас паважаным журналістам, адказным сакратаром рэдакцыі. Нездарма яна пасля кіравала калектывам рэдакцыі.

Неабходна заўважыць, што кіраўнік раённага радыё Вера Віктараўна Гулідава мела рознабаковы дар. Яе перадачы вызначаліся цікавымі і змястоўнымі матэрыяламі. Яна ж дапамагала рабіць і газету.
Я сардэчна віншую сваіх былых калег з прафесійным святам. І дай вам Бог шчаслівых жыццёвых і творчых дарог. Мне прыемна ўспом-ніць той час працы ў рэдакцыі.
Але да вас (па стане здароўя) я зараз толькі ў думках залятаю.

Кастусь СТАНКЕВІЧ, г. Баранавічы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.