4 мая ў Касцёле адзначаецца ўспамін Святога Фларыяна. Супольная Імша ў свята свайго Заступніка адбываецца не першы год і мае традыцыйны характар. Падчас Эўхарыстыі вернікі моляцца за ўвесь калектыў службы ратавання.
Трэба адзначыць тое, што апошняя супольная малітва адбылася 19 студзеня, тады пробашч іўеўскай парафіі ксёндз Ян Гавецкі быў запрошаны на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню ратавальніка.