Язык:

Сонечны палон на радасць людзям… На Дошцы гонару творчая и таленавітая Зоя Старасціна

О людях...

Зноў змяніліся фотаздымкі на раённай Дошцы гонару. І зноў там новыя твары, новыя імёны. Нязменным застаецца адно. Гэтае месца  - своеасаблівы пьедэстал гонару для  самых працавітых, самых таленавітых, якія сваёй працай паказваюць узоры адказнасці, добрасумленнасці, бездакорнай працы ў імя Айчыны і малой радзімы.

Там фотаздымкі не толькі перадавікоў вытворчасці, лепшых аграрыяў, працаўнікоў гандлю і іншых галін народнай гаспадаркі Іўеўшчыны. Апошнім часам годнае месца сярод іх займаюць і прадстаўнікі творчых прафесій і спецыяльнасцей.

…Кожны чалавек надзелены пэўным талентам, які прыносіць яму радасць, эстэтычнае задавальненне і натхненне. Заняткі творчасцю таму і здараюцца, што гэты талент просіцца вонкі з перапоўненай ім і крэатыўнымі ідэямі істоты. І наступае час  прыгажосці.

Акунаючыся ў любімую справу, чалавек знаходзіць гармонію з сабой і навакольным светам. Ці сапраўды гэта так, мы вырашылі спытаць у жанчыны - творцы, фотаздымак якой цэлы год будзе красавацца на той самай "ганаровай Дошцы". І адправіліся за адказам у аграгарадок Геранёны да Зоі Эдвардаўны Старасцінай, сябра Саюза  майстроў Беларусі, загадчыцы сектарам рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны, адной з першых (па часу асваення  залатога мастацтва - саломапляцення)  і лепшых майстрыц у гэтым відзе народнай творчасці. Яна сярод чатырох майстроў раёна, нематэрыяльнай творчасці якіх "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення"  нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

І мы атрымалі адказ на пытанне, якое цікавіла.

- Безумоўна, -  кажа Зоя Эдвардаўна, - мне падабаецца маё майстэрства. Хіба ж можна было  інакш працаваць тут, аддавацца гэтай творчасці, якая часам мучыць, калі нешта пайшло не так. А колькі дадатковых фізічных сіл патрэбна прыкласці, каб на стол лёг падрыхтаваны саламяны матэрыял: чысценькі, бліскучы, які ззяе, нібы сонца. 

Залатой саломкай зіхацяць раённыя падворкі традыцыйнай культуры на рэспубліканскіх, абласных, раённых святах і фестывалях, такіх, як рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны"; абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы"; свята "Рамяство як вобраз жыцця", "Перазвон талентаў" (Зельвенскі раён); свята рамёстваў "Повязь часоў" (Іўеўскі раён); свята "Па сцежках спадчыны"(Мастоўскі раён); свята "Адэльскі фэст" (Гродзенскі раён).

У абласныя і раённыя выставы народнага мастацтва, у пастаянна дзеючай экспазіцыі па саломапляценні абавязкова ўваходзяць лепшыя вырабы сучасных майстроў. Цудоўныя тварэнні Зоі Эдвардаўны - таксама.

…Працавала яна ў свой час загадчыцай гаспадаркі дзіцячага садка ў Геранёнах, а ў мясцовы  Палац культуры прыйшла кіраўніком гуртка па макрамэ. Ёй прапанавалі прайсці курсы па саломапляценні ў Гродне. І ўсё… Забрала яе саломка ў свой сонечны палон. З цягам часу наогул перайшла працаваць у клубную ўстанову. А калі сюды трапляеш, то і ўсе астатнія таленты яднаюцца, каб выйсці вонкі, паказацца людзям.

Зараз яна загадвае сектарам рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны, спявае ў народным ансамблі народнай песні "Даўніна", у ансамблі народнай музыкі "Вечарынка", удзельнічае ў святах, як мясцовых, так і раённых. Дзесьці ёй пасуе касцюм сцэнічнай шляхетнай дамы на брэндавым свяце, а ў іншым месце яна танцуе народныя танцы і г.д. Гэта культура. Там не трымаюць бесталентных.

Прыгожая, таленавітая, маці дарослых сыноў, пяці ўнукаў, вялікая творца. Яна прыняла нас у выставачным пакоі, усё ўбранне якога складалі яе асабістыя вырабы. А таксама вырабы майстроў вышыўкі і выцінанкі Ганны Пуйдак і Вольгі Грынюк. І між саламяным цудам, вышыванкамі і іншымі прыгожымі рэчамі сціпла, але годна прымасцілася вялікая колькасць узнагарод Зоі Старасцінай за майстэрства, за прыгажосць, за захаванне творчай спадчыны, за тое, што перадае яна сваё мастацтва дзецям, каб тыя неслі яго надалей па жыцці асабістаму і жыцці краіны.

Вядома, найбольш значнае прызнанне яе творчых заслуг - прэмія Гродзенскага аблвыканкама імя А. Дубко, дыплом лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры і мноства  ўдзячнасцей, грамат, медалёў.

За гэты год сярод іх з'явілася шмат значных узнагарод. Так, Зоя Старасціна стала лаўрэатам 2-й ступені  міжнароднага фестывалю "Вёска fest", другое месца атрымалі яе работы на міжнародным фестывалі-конкурсе "Арт-парад у Віцебску", затым  дыплом лаўрэата трэцяй ступені ў міжнародным фестывалі-конкурсе  "Новые вершины - 2021".  А гэтымі днямі зноў прыйшла цудоўная навіна. Яна атрымала дыплом 1-й ступені ІV міжнароднага конкурсу выканаўцаў "Сябры -2021" у намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". Каб  было зразумела, наколькі вялікую перамогу атрымала наша майстрыца, патрэбна, напэўна, сказаць, што ў конкурсе прымалі ўдзел майстры Расіі, Славеніі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Узбекістана і Беларусі. Безумоўна, усе названыя конкурсы праходзілі ў анлайн-рэжыме.

Так што, партрэт вось такой творчай асобы і цудоўнай жанчыны зараз цэлы год будзе ўпрыгожваць Дошку гонару Іўеўскага раёна.

В. ГУЛІДАВА.

Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.