Пачатак працэсіі запланаваны пасля святой Імшы на 10.00 і пройдзе па маршруце: касцёл - вул. К. Маркса - пл. Камсамольская - вул. К. Маркса - касцёл.
Просьба кіроўцам ад 11 да 12 гадзіны выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Урачыстасць Цела і Крыві Хрыста, на якую звычайна праводзяць працэсіі, у 2022 годзе выпадае на 16 чэрвеня. Аднак у нашай краіне працэсіі Божага Цела прынята праводзіць у бліжэйшую нядзелю пасля ўрачыстасці.
Працэсіі таксама пройдуць у парафіях дэканату.