Язык:

Брэндавае мерапрыемства "Маёнтак Дембавецкага запрашае на шляхецкi баль" прайшло на Лідчыне

Что? Где? Когда?

Свята арганізавана супрацоўнікамі Лідскага цэнтра культуры.

Днямі ў аграгарадку Бердаўка ў былым маёнтку Аляксандра Дамбавецкага другі раз за гісторыю свайго існавання адбыўся шляхецкі баль. Гэта брэндавае мерапрыемства, якое арганізоўваюць супрацоўнікі Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Нагадаю, што ў будынку, дзе цяпер размешчаны Бердаўскі дом культуры, у мінулым жыў Аляксандр Дамбавецкі, які стаў гаспадаром Бердаўкі ў 1860-х гадах. Яму вельмі даспадобы прыйшліся гэтыя мясціны, і ён з захапленнем пачаў вывучаць гісторыю нашага краю. Сёння яго ведаюць як краязнаўца. Таму і ўзнікла ідэя аднавіць адну са старонак яго жыцця – велікасвецкія балі, на якія з’язджаліся госці са ўсёй акругі.

У адрозненне ад мінулага года, сёлета надвор’е спрыяла, таму мерапрыемства прайшло на свежым паветры на пляцоўцы перад Бердаўскім домам культуры з вялікай колькасцю ўдзельнікаў і гасцей.

Вальсы, полькі, кацільёны, паланэзы, сіртакі… З дзіцячым захапленнем успрымаўся гледачамі кожны выхад пар. Уяўлялася, нібы яны трапілі на сапраўдны велікасвецкі баль, назіралі за яго ўдзельнікамі, знаёміліся з правіламі паводзінаў. Аказваецца, раней дзяўчына не павінна была паўторна згаджацца на танец з адным і тым жа кавалерам: гэта абавязвала яго ажаніцца з ёй. Па выніках гэтага балю, як я назірала, трэба чакаць пару-тройку вяселляў…

Ізноў ганаровымі гасцямі пана Дамбавецкага стаў калектыў “Эпатажны гурт” з Наваельні. Яго кіраўнік Анатоль Кардаш, ужо традыцыйна, правёў майстар-клас па шляхецкіх танцах. У гэты раз удзельнікі развучвалі польку-тройку. Прыемна бало назіраць, што да некаторых танцаў, акрамя ангажыраваных пар, далучаліся гледачы. Прычым не толькі дарослыя, але і дзеці, якія адчувалі тут сябе маленькімі прынцамі і прынцэсамі.

9df61590e8940a8b21ac1dee98962f6d.jpg

У перапынках, пакуль пары адпачывалі, гучала інструментальная музыка (акардэон) Уладзіміра Бачылы, які нядаўна разам са сваёй дачкой Дзіянай (як сямейны ансамбль акардэоннай музыкі “Круіз” Мажэйкаўскага дома культуры) стаў пераможцам рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”. Дарэчы, лаўрэатам І ступені гэтага ж фестывалю ў сваёй намінацыі стаў і народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі” Бердаўскага дома культуры.

 А па выніках мерапрыемства былі выбраны дама і кавалер балю – імі сталі Наталля Шчалканогава і Мікалай Сакалоўскі.

 Сваімі ўражаннямі пра ўбачанае падзялілася Наталля Рамановіч, намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (на здымку):

 – Я пераканана, што галоўная ўмова захавання спадчыны ў любым яе праяўленні (танцы, песні, ткацтва і інш.) – гэта жаданне яе захаваць. Я ўпершыню тут і вельмі рада гэтай нагодзе. Мне ўжо расказалі, што ўдзельнікі балю не толькі прафесіяналы, але і аматары. Шмат моладзі на мерапрыемстве – гэта значыць, што традыцыі гэтай сядзібы жывуць і па сённяшні дзень. Вось назіраеш за гэтым дзеяннем і ўяўляеш сабе, як тут жыў пан Дамбавецкі, як займаўся надзённымі справамі, адпачываў, прагульваўся па гэтай алеі…

2f21c4ef27309b43b7155bf4f95a218d.jpg
38ceaaae4611ae76345a1d653a098156.jpg
bb1a20021f642ebee6730339ba38c997.jpg

 Я шчыра жадаю калегам поспехаў! Яны стварылі годнае брэндавае мерапрыемства, вартае большай колькасці гледачоў. Са свайго боку, я паспрыяю, каб нашы прафсаюзныя турыстычныя арганізацыі больш увагі ўдзялялі і гэтаму святу, і яму падобным, што праводзяцца і ў вас, і ў іншых раёнах вобласці. Тым больш што каляндар гэтых святаў знаходзіцца ў свабодным доступе на сайтах адпаведных культурных устаноў і райвыканкамаў. Гэта дазваляе запланаваць цікавыя экскурсіі, знайсці новыя турыстычныя маршруты.

 Словы Наталлі Іосіфаўны пацвердзіла Валянціна Бякета, якая таксама трапіла сюды ўпершыню:

– У мяне якраз пачаўся адпачынак, і я за кампанію са знаёмымі прыехала сюды паглядзець на прыгожых людзей, паслухаць прыемную музыку – развеяцца, адным словам. І ведаеце, не пашкадавала! Пастараюся і ў наступным годзе не прапусціць гэты баль. Сапраўднае захапленне падзеяй! Кажуць, як адпачынак пачнеш, так і правядзеш. Што ж, шматабяцальны пачатак, і мне гэта вельмі падабаецца.

993312b2cd4984725528e5abf5e2eee9.jpg

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.