Райскае жыццё цераз выпрабаванні былі абяцаныя чалавеку самім д’яблам…
Запрашаем наведаць унікальны спектакль па матывах п’есы С.Кавалёва “Стомлены д’ябал” у пастаноўцы народнага аматарскага драматычнага калектыву аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Трабы дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Рэжысёр спектакля Міхаіл Калышка.
Спектакль адбудзецца 8 кастрычніка 2015 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Пачатак у 17.30 гадзін.
Кошт білета 20 000 руб.
Незабыўных уражанняў і прыемнага прагляду!