Надышла залатая пара года - восень, вяскоўцы дакапалі бульбу - "другі хлеб" беларусаў.
З гэтай нагоды запрашаем усіх на сапраўднае свята бульбы і сала "Каб душа гуляла" ў аграгарадок Эйгерды 22 кастрычніка 2017 года.
Пачатак мерапрыемства ў 12:00.
У праграме:
12:00 - адкрыццё свята "Каб душа гуляла";
12:10 - Выступленне народнага ансамбля народнай песні "Спадчына" аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
12:20 - Тэатралізаваная прадстаўленне "Падарункі Бульбачкі Скварачкінай";
13:00 - Віктарына "Усё пра бульбу" - Іўеўская раённая бібліятэка.
13:10 - Дэфіле-шоў у беларускіх нацыянальных касцюмах - Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу;
13:20 - Канцэрт калектываў аматарскай творчасці Карэліцкага раёна.
Для вас працуюць: выстава вырабаў з агародніны "Дары восені", выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Падчас мерапрыемства адбудзецца частаванне дранікамі.