ivyenews.by

Луналі над Дайлідамі мелодыі лета

Культура и творчество

Па сенажацях і палетках, па вуліцах і гародчыках гуляе шыкоўнае лета –  спякотнае, з навальніцамі і маланкамі. А яшчэ з песнямі і жартамі. Таму што менавіта ўлетку культработнікі Іўеўшчыны ладзяць святы вёсак і вёсачак, вуліц і двароў.

Вось і ў мінулую нядзелю запрасілі вяскоўцаў на свята няўрымслівыя, таленавітыя, апантаныя творчасцю супрацоўнікі сектара культурна-массавай і асветніцкай работы аграгарадка Дайліды.

У гэтай установе культуры, як нідзе, і песні па-асабліваму спяваюцца, і госці таксама не абы якія бываюць

Вось і ў на гэты раз на пляцоўцы ля памяшкання сектара культурна-масавой і асветніцкай работы на рэгіянальным свяце «Краса майго краю» у  рамках праекта «Мелодыі лета”прайшоў канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Юрацішкаўскі кірмаш» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі.

Цудоўныя і прыемныя хвіліны адпачынку і малым, і дарослым. А яшчэ добры настрой і шмат дадатных эмоцый. Наперадзе ж летнія вясковыя будні, бадай што, найцяжэйшая пара  году для вяскоўцаў.

 

Вера ГУЛІДАВА. 

Читайте ещё:



Оставить комментарий