ivyenews.by

Яна нам дадзена адзіная на ўсё жыццё, на цэлы век… Рэгіянальнае свята прайшло ў аг.Трабы

Культура и творчество

Яна нам дадзена адзіная на ўсё жыццё, на цэлы век… Такія словы можна, канешне ж, гаварыць толькі пра Радзіму. Што і рабілі культработнікі аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы, калі зноў запрасілі гасцей на свята “Зямля пад белымі крыламі”.

Гэты дзень штогод напоўнены радасцю, весялосцю, цудоўным настроем і, безумоўна, сустрэчай хоць са сцэнічным, аднак князем Трабусам, з якім звязаны паданні пра ўзнікненне мястэчка Трабы. Мястэчка не простае. Са сваёй цікавай гісторыяй, даўняй гісторыяй. І адзін з уладароў яго – кароль польскі.

Каралеўскае мястэчка. Таму і адпавядаць павінна ўсё тут такому высокаму статусу. Тым больш, што свята прысвечана было роднаму, міламу  кутку, яго людзям. Тым, хто песняй і працай славіць яго адвеку, тым, хто лечыць, вучыць, хлеб узрошчвае, дзяржаву корміць… Важная тэма.

Напачатку свята ў суправаджэнні летапісца і світы з’явіўся перад вачыма прысутных князь Трабус. Яго летапісец зачытаў княжаскую грамату, у якой прыказвалася весяліцца і гуляць на свяце.

З віншаваннямі выступіла старшыня Трабскага сельскага выканаўчага камітэта Валянціна  Мечыславаўна Марусава.

Свята вітала і дзякавала работнікаў КСУП “Трабы”, мясцовых настаўнікаў, медыцынскіх работнікаў, работнікаў Трабскага лясніцтва, прадпрыемства “Рэлуі Бел”, калектыва Трабскага адзялення паштовай сувязі, сацыяльных работнікаў аграгарадка, работнікаў гандлю, супрацоўнікаў РОЧС, ваенаслужачых пагранічнага паста “Сурвілішкі” і Трабскай вайсковай часці.

Вядучыя з задавальненнем назвалі прозвішчы мясцовых жыхароў, якія пражылі больш, як 90 гадоў: Любоў Пятроўна Багданчык, Марыя Іосіпаўна Суруда, Ірэна Антонаўна Куц, Аляксандр Вікенцьевіч Варабей, Алімпія Аляксандраўна Буяк, Цэзарыя Балеславаўна Сцефаноўская, Антон Кліменцьевіч Авіжэнь, Ніна Георгіеўна Клінцевіч, Леакадзія Казіміраўна Акулевіч

На тэрыторыі сельсавета пражываюць 22 шматдзетныя сям’і. Ім жадалі .

шчаслівых і радасных дзён, моцнага здароўя.

Ад імя ўсіх жыхароў вёскі шчыра віншавалі са святам бацькоў, у якіх сёлета нарадзіліся дзеці.

Святочную праграму працягваў мясцовая легенда, баяніст Валяр’ян Дабраловіч.

Выступала вакальная група “Бяседа”, лепшыя салісты -трабчане і госці –  творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Лаздуны.

Вера ГУЛІДАВА.

Читайте ещё:



Оставить комментарий