ivyenews.by

Вы думаеце, што беларускія народныя гульні сумныя і нецікавыя? Але перш, чым сцвярджаць гэта, трэба паспрабаваць пагуляць у іх разам з сябрамі

Культура и творчество

Вы думаеце, што беларускія народныя гульні сумныя і нецікавыя? Але перш, чым сцвярджаць гэта, трэба паспрабаваць пагуляць у іх разам з сябрамі.

12 жніўня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі дзяцей з прышкольнага лагера “Фантазія” на гульнёвы падворак “Гарэза”, які быў арганізаваны ў межах праекта “Беларускі чацвер”.

На падворку гасцей сустрэлі гаспадар і гаспадыня, якія зрабілі цікавы экскурс у гісторыю ўзнікнення беларускіх народных гульняў, расказалі пра іх віды і значэнне ў жыцці нашых продкаў. Разам з персанажамі беларускіх гульняў дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у такіх забаўках, як “Гусі”, “Гарлачык”, “Казёл”, “Золата” і іншых.

На падворку царыла вясёлая і дабразычлівая атмасфера.

http://ivie-lib.by/

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий