ivyenews.by

“Вяртаем забытыя імёны”. У раённай бібліятэцы можна пазнаёміцца с новымі выпускамі інфармацыйных брашур з жыцця знакамітых людзей Іўеўшчыны

Культура и творчество

Іўеўская раённая бібліятэка прапануе новыя выпускі: “Паляцела птушкай у вырай песнь яго аб роднай ніве” – аб жыццёвым і творчым шляху харавога дырыжора, заслужанага работніка культуры Беларусі Віктара Шарэцкага і “Талент, не забыты людзьмі” – пра самабытнага мастака Браніслава Жылінскага. Гэта праўдзівыя гісторыі з жыцця легендарных асоб, якія пакінулі значны след у гісторыі Іўеўшчыны.

Пазнаёміцца з усімі выданнямі серыі “Вяртаем забытыя імёны” можна ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі.

 

Серыя інфармацыйных брашур “Вяртаем забытыя імёны” распрацавана супрацоўнікамі бібліятэкі сумесна з мясцовым краязнаўцам Алегам Ігліцкім. На сённяшні дзень у бібліятэцы выдадзены наступныя работы: “Чалавек-легенда Аляксандр Сільвашка”, “Якаў Жынко – генерал з вялікім сэрцам”, “Графы Умястоўскія – лёсы ў гісторыі”, “Зофія Ільінская – паэтэса трох народаў”, “Тадэвуш Сакалоўскі – алімпіец з Жамыслаўля”, “Корвін-Мілеўскія – гонар зямлі Івейскай”, “Марыя Чэрнік – жыццё, адданае народу”, “Талент, не забыты людзьмі. Браніслаў Жылінскі” і “Паляцела птушкай у вырай песнь яго аб роднай ніве” аб Віктары Шарэцкім. Матэрыялы гэтых выданняў грунтуюцца на ўспамінах сучаснікаў і афіцыйных дакументах, аздоблены арыгінальнымі фотаздымкамі.

Читайте ещё:



Оставить комментарий