ivyenews.by

Рэспубліканская акцыя «Любіць Беларусь!» : «Бяседа» наведае з канцэртамі буйныя гарады краіны

Культура и творчество

З 28 жніўня па 10 кастрычніка 2015 года тэлеканал “Беларусь 3” сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” правядзе рэспубліканскую акцыю «Любіць Беларусь!».

У акцыі прымуць удзел ансамбль народнай музыкі “Бяседа” і творчая каманда перадачы «Размаўляем па-беларуску».

Галоўнай мэтай акцыі з’яўляецца шырокая папулярызацыя каштоўнасцей нацыянальнай культуры, беларускай мовы і песеннай творчасці. Калектыў “Бяседа” наведае з канцэртамі буйныя гарады краіны. Фінальны гала-канцэрт адбудзецца 10 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі.

На працягу акцыі будзе гатавацца цыкл спецыяльных тэлепраграм з фрагментамі канцэртаў і сюжэтамі аб гісторыка-культырнай спадчыне розных рэгіёнаў нашай краіны.

У Гродзенскай вобласці канцэрты адбудуцца на трох пляцоўках:

- 2 верасня – у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў;

- 3 верасня – у Палацы культуры горада Ліда;

- 4 верасня – у Слонімскім цэнтры культуры і  адпачынку.

Больш падрабязна пра акцыю «Любіць Беларусь!» можна даведацца на сайце тэлеканала “Беларусь 3” (3belarus.by) або РГА “Белая Русь” (belayarus.by).

Читайте ещё:



Оставить комментарий