Таццяна Канарская на абласным конкурсе ім. К.Горскага ў намінацыі “гітара” (сярэдняя група) заваявала Дыплом I ступені.
Таццяна Канарская на Рэспубліканскім конкурсе музычнага мастацтва “ЛьВёнак” стала лаўрэатам II cтупені.
Яна Кот на Рэспубліканскім конкурсе музычнага мастацтва “ЛьВёнак” у намінацыі “сольныя спевы” заваявала Дыплом III cтупені.
У адпаведнасці з праграмай “Адараваныя і таленавітыя - будучыня свету”, вучаніцы нашай школы мастацтваў Таццяне Канарскай прысуджана разавая стыпендыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання “Беларускі фонд міру” з уручэннем Ганаровай граматы “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці” і Нагрудны знак “Стыпендыят Фонду міру”.