ivyenews.by

Прыгарнуцца да родных вытокаў…

Культура и творчество

Прыгарнуцца ўсёй душой, усёй істотай, як гэта робяць у цэнтральнай раённай бібліятэцы, у раённай дзіцячай бібліятэцы. Таму што, напэўна, ніхто ў раёне так плённа і так шчыра не займаўся збіраннем гісторыі роднага краю, яго паданняў і легенд, не імкнуўся так захаваць культурную спадчыну для нашчадкаў. Як вынік - сабраны летапіс роднага горада, кнігі паэтаў-землякоў, выдадзены каштоўныя па сваім змесце і значэнні кнігі…

На працягу 2016 года Іўеўская дзіцячая бібліятэка неаднаразова атрымлівала ўзнагароды:
па выніках працы за 2015 год калектыў Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі занесены на раённую Дошку гонару; падзячным лістом Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ўзнагароджана загадчык Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі Таіса Іванаўна Грыкень за высокі прафесіяналізм, патрыятычнае выхаванне моладзі і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы; загадчыца узнагароджана таксама Падзячным лістом Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у даследаванне і аднаўленне гісторыі Іўеўскага раёна.
Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял ДУК "Іўеўская раённая бібліятэка"  заняла ІІІ месца ў намінацыі "Гісторыя праваслаўя роднага краю" у II Рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка - цэнтр духоўнай асветы і выхавання". Узнагароджана Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы і камплектам кніг.
Загадчыца Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі Таіса Грыкень у складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці наведала ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя юбілею Фонду міра, які адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў горадзе Мінску.
Бачыце, колькі ўзнагарод, колькі прызнання заслуг бібліятэкі, яе кіраўніка. І гэта не выпадкова. Таму што  Іўеўская дзіцячая бібліятэка з'яўляецца шматфункцыянальнай установай культуры, інфармацыйным, адукацыйным і культурным цэнтрам, які спалучае сучасныя тэхналогіі і традыцыйныя метады бібліятэчнага абслугоўвання, займае годнае месца ў сацыякультурнай сферы горада і раёна, з'яўляецца лідэрам бібліятэчнай справы ў раёне.
А яшчэ гэта тое месца, куды так спяшаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама вучні старэйшых класаў. Адны ідуць за казкамі, другія, каб трапіць на цікавейшыя выставы, каб паўдзельнічаць у пасяджэннях аматарскага аб'яднання "Знічка", грамадска-дыскусійнага клуба "Точка зрения", каб трапіць ва ўтульны свет людзей і кніг.
Таіса Іванаўна кажа: "Бібліятэка - гэта храм. Храм культуры, храм духоўнасці, дзе ўсё павінна быць у гармоніі: эстэтычны выгляд памяшкання, напаўняльнасць кніжных паліц, духоўны стан супрацоўнікаў.
Калектыў перакананы, што патрэба ў чытанні, сфарміраваная ў дзяцінстве, застаецца на ўсё жыццё. Прызнаным і запатрабаваным у сучасным свеце будзе чалавек, які з дзяцінства засвоіў уменне выказваць свае думкі, спрачацца, пагаджацца...  А для гэтага неабходна чытаць.
І ўсё ж, як мы не аднойчы падкрэслівалі, бібліятэка даўно перастала быць толькі месцам выдачы кніг. У 2016 годзе Іўеўская дзіцячая бібліятэка працягвала працаваць над выставачным праектам "Зазірнуць у мінулае". Былі аформлены 4 выставачныя экспазіцыі:"З Калядамі і Новым годом!";
"Гісторыя праваслаўя на Іўеўшчыне"; "Партызанскі фронт на Іўеўшчыне. 1942-1944 гады";
 "З глыбінь вякоў жыцця струменіць ніць… Архітэктура даваеннага мястэчка Іўе".
Адбылося 5 пасяджэнняў грамадска-дыскусійнага клуба "Точка зрения": круглы стол "Церковь и интернет", інтэрактыўная гутарка па прафарыентацыі "Дороги, которые мы выбираем", дыскусія "В поисках смысла: зачем мы живем?", дыспут "Наркомания - путь в никуда".
У кастрычніку 2016 года каманда грамадска-дыскусійнага клуба "Точка зрения" упершыню прыняла ўдзел ў абласных дэбатах праекта "Школьная Агора". І заняла ў паўфінале 2-е месца.
У  адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквы ў галіне культуры і творчай дзейнасці, аховы, аднаўлення і развіцця гістарычнай і культурнай спадчыны, дзіцячая бібліятэка правяла шэраг мерапрыемстваў.
На працягу многіх гадоў дзіцячая бібліятэка супрацоўнічае з выдавецтвам Беларускага Экзархату. Дзякуючы гэтаму ў бібліятэцы сфарміраваўся фонд праваслаўнай літаратуры на традыцыйных і электронных носьбітах у колькасці 1050 экз.


 Іўеўская дзіцячая бібліятэка на працягу года прымала  ўдзел у рабоце міжнароднага і рэспубліканскага семінараў. Загадчык бібліятэкі Таіса Грыкень выступіла з дакладам "Інавацыйна-творчы падыход у працы над выставачным праектам "Зазірнуць у мінулае" на міжнародным семінары "Дзіцячая бібліятэка - сучасны фармат", выступіла таксама з дакладам "Гісторыя храма Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Морына на рэспубліканскім семінары "Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння", які адбыўся ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату ў г. Мінску.
Бібліятэка і яе супрацоўнікі заўсёды трымаюць руку на пульсе часу. Ад высокапатрыятычных, духоўных, грамадска-палітычных мерапрыемстваў да  добрых звычайных дзіцячых спраў,  накшталт жывога кутка, дзе жывуць чарапахі, хамяк і папугай, ці конкурсу на лепшую кармушку для птушак зімой. І вось ужо па Іўі вісяць гэтыя "творы" дзіцячай фантазіі і майстэрства, а таксама выхаванай у дабрыні душы…
Бібліятэкары Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі робяць усё для таго, каб наведвальнікі прыходзілі сюды з радасцю, адчувалі сябе тут камфортна, утульна і вольна.

Читайте ещё:



Оставить комментарий