12 кастрычніка ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Скарбы Іўеўскага краю” майстроў народнай творчасці аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ”.
У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 100 работ выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: салома і лозапляценне, ткацтва паясоў, традыцыйны народны касцюм, вышыўка, выцінанка, беларуская лялька, фларыстыка, роспіс па шкле, графіка і інш.
Усе наведвальнікі выстаўкі змаглі пазнаёміцца з творчасцю вядучых майстроў і мастакоў Іўеўскага раёна, а таксама прынять удзел у майстар-класах па саломапляценні ад носьбітаў і транслятараў элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і паслухаць беларускія народныя песні ў выкананні ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Геранёны ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.
Выстаўка будзе працаваць да канца лістапада!