ivyenews.by

Друкаванае слова ў Любчы

Культура и творчество

У Навагрудскiм раёне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні.

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу "Псалтыр". Гарадскі пасёлак Любча сёлета святкуе яшчэ адзін юбілей - 405 гадоў з дня заснавання Любчанскай друкарні. З нагоды двух юбілеяў у г.п. Любча прайшло тэатралізаванае гістарычнае свята "Друкаванае слова ў Любчы".

Напачатку ў Любчанскім гарадскім доме культуры прайшлі гістарычна-краязнаўчыя чытанні. Падчас выступленняў гаварылася аб кніга-выдавецкіх традыцыях на Навагрудчыне, дзейнасці друкарні ў Любчы, наогул аб ролі Любчанскага краю ў развіцці кнігадрукарскай справы ў Беларусі.

Галоўнай падзеяй мерапрыемства стала закладка капсулы з пасланнем нашчадкам непадалёку ад Любчанскага замка на месцы ўстаноўкі памятнага знака да юбілею заснавання Любчанскай друкарні. 

Затым працоўныя і творчыя калектывы, жыхары пасёлка  тэатралізаваным шэсцем прайшлі ад Любчанскага замка да цэнтральнай плошчы. Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося на сцэне гарадского дома культуры.

Па матэрыялах газеты "Новае жыццё".

Читайте ещё:



Оставить комментарий