3 сакавіка 2023 года,у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" прайшло адкрыццё персанальнай выставы майстра па саломапляценню "Уся справа ў капелюшы" Чурэйна Веры Паўлаўны.
На выставе была прадстаўлена непаўторная калекцыя саламяных капелюшоў, створаных залатымі рукамі Веры. Так сама Вера Паўлаўна дарослым і дзецям прадэманстравала майстар клас па пляценню зубаткі з саламянай стужкі.