ivyenews.by

Занальны абласны агляд-конкурс сюжэтна-гульнёвых праграм

Культура и творчество

3 чэрвеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы культуры "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" адбыўся занальны абласны агляд-конкурс сюжэтна-гульнёвых праграм "Сто затей для всех друзей".


Абласное журы давала ацэнку сюжэтна-гульнёвым праграмам для дзяцей і дарослых, якія прадставілі на агляд аддзелы і сектары Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Аддзел па рабоце с моладдзю паказаў гульнёва-забаўляльную праграму для дзяцей "Веселое путешествие к Маше и Медведю" (аўтар праграмы - культарганізатар аддзела Вольга Белагур), народны тэатр гульні "Зялёны фургон" - сюжэтна-гульнёвую праграму для дзяцей "Приключения ВОЛКшебства и Бабы Яги" (аўтар - рэжысёр тэатра Наталля Мудрык), аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Суботнікі - сюжэтна-гульнёвую праграму "Велікодныя забавы" (аўтар - мастацкі кіраўнік аддзела - Марыя Аніскевіч).
Дзеці і дарослыя атрымалі вялікае задавальненне ад удзелу ў цікавых, вясёлых і захапляльных гульнях, конкурсах, эстафетах.
Пераможцы абласнога агляду-конкурсу сюжэтна-гульнёвых праграм прымуць удзел у адкрытым абласным фестывалі гульні "Карнавал весялосці".

І. КАПУСТА,
вядучы метадыст аддзела народнай творчасці ДУК "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу".

Читайте ещё:



Оставить комментарий