Язык:

Непаўторны водар Радзімы. Што звязвае жывую легенду парфумерыі Сафію Гройсман з горадам Іўе? (+відэа)

Нам есть чем гордиться!

Які водар мае наша краіна? 

Для кожнага ён свой. Асаблівы ён і для  Сафіі Гройсман (Ходаш) - сусветна вядомага парфумера, талентам якога захапляюцца вядомыя парфумеры ўсяго свету, аўтара больш за 50 парфумаў, уладальніцы 5 прэмій FiFi Awards, якая прыраўноўваецца да "Оскара" у індустрыі парфумерыі, “лепшага носа” Амерыкі (так яна была названа на старонках газеты "The New York Times"), уладальніцы ўзнагароды Living Legend Award («Жывая легенда») 1996 года. 

Сафія заўсёды адзначала, што ўсяго гэтага не было б ў яе жыцці, каб не першыя 15 год яе жыцця, якія прайшлі на беларускай зямлі.

Мойшэ і Ента Левін (дзядуля і бабуля Сафіі) ў даваенны час жылі ў м. Іўе. Сям’і належыў адзін з двухпавярховых дамоў, што зараз размяшчаюцца непадалёку ад крынічкі.  Мойшэ займаўся гандлем. Яму належылі некалькі крамаў, дзе прадаваўся самы  розны тавар. За ім Мойшэ вельмі часта ездзіў у Вільню. Ента была хатняй гаспадыняй. У сям’і было 5 дзяцей: Іосіф, Хая (Раіса), Аўрам, Соня, Лёва.

Шчаслівае жыццё сям’і Левін скончылася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Мойшэ  быў расстраляны 2 жніўня 1941 года разам з іншымі 220 яўрэямі–мужчынамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі. 

Ента і трое дзяцей: сямнаццацігадовы Аврам, пятнаццацігадовая Соня, дзесяцігадовы Лёва загінулі падчас масавага расстрэлу вязняў іўеўскага гета 12 мая 1942 года. У жывых засталіся  толькі Іосіф і Хая, самыя старэйшыя дзеці з сям’і. Іосіфу на той момант было 20 гадоў, а Раі – 18. 

Падчас адной з аперацый у тыле ворага ў лістападзе 1942 года партызанам атрада імя Жданава  брыгады імя Дзяржынскага  ўдалося вывесці з іўеўскага гета групу  асуджаных на смерць людзей. Сярод іх і былі Іосіф і Рая Левіны. Камандзір групы падрыўнікоў Пётр Ходаш, напэўна, не мог і  дапусціць у думках, што выратаваў тую адзіную, з якой звяжа сваё  жыццё назаўжды. Рая і Пётр у 1943 годзе ў Налібоцкай пушчы згулялі лясное вяселле. Гэтая падзея знайшла сваё адлюстраванне ў фільме рэжысёра Эдварда Цвіка “Вызов”. 

Пётр Якаўлевіч Ходаш быў сапраўдным асам мінна-падрыўной справы. Пра яго ўмельства хадзілі легенды. Камандзірскі разлік і кемлівасць, асабістая мужнасць і бясстрашнасць набылі яму папулярнасць сярод партызан. Нягледзячы на тое, што ў немцаў існавала цэлая сістэма аховы транспартных магістралей, яго група ўмела  ўзрывала масты, мініравала чыгункі і дарогі.

У Чырвонай Арміі  Пётр Ходаш служыў з 1937 года. Удзельнічаў у баях на возеры Хасан. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. Абараняў Маскву, прымаў удзел у Ціхвінскай абарончай аперацыі. Трапіў у акружэнне. Два месяцы дабіраўся да Мінска. Там апынуўся ў гета (па іншых звестках - у лагеры для ваеннапалонных). У чэрвені 1942 года разам з групай вязняў уцёк з лагера. Апынуўся ў партызанскай брыгадзе імя Дзяржынскага ў атрадзе імя Жданава, дзе яго прызначылі камандзірам аддзялення падрыўнікоў. На яго асабістым рахунку 11 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай, прызначаных для фронту. Вызначыўся ў дзясятках адкрытых баёў і засадах.

Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, медалямі “Партызану Айчыннай вайны” І ступені, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. Прадстаўляўся да ўзнагароджання ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі. У баявой характарыстыцы гаварылася: “Праявіў сябе як смелы і дысцыплінаваны камандзір аддзялення падрыўной групы. Працаваў з групай па спуску пад адхон 11 варожых эшалонаў... Для атрада даставаў ад мясцовага насельніцтва зброю і боепрыпасы... Яго падраздзяленне карысталася вялікім аўтарытэтам сярод асабовага складу атрада”.

Пасля вайны Пётр і Рая жылі ў Любчы. Тут 8 сакавіка 1945 года нарадзілася Сафія (сімвалічная дата для парфумера, народжанага ў СССР). Пасля таго, як Пятра Ходаша накіравалі на пасаду начальніка электрастанцыі, маладая сям’я пераехала ў Навагрудак. Суседзі запомнілі іх добрымі, ветлівымі, гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу.

У 1960 годзе (да гэтага часу нарадзілася яшчэ адна дачка - Эма) сям’я пераехала ў Польшчу, а ў 1965-м годзе - у ЗША. 

Іосіф Левін, брат Раі, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў залічаны ў рады Чырвонай Арміі. Пасля вайны жаніўся на іўяўчанцы Соне Бакшт. У іх нарадзілася двое дзяцей - Лена і Міхаіл. Сям’я таксама пакінула Беларусь. Жыве  ў  ЗША. У 1993 годзе, калі ствараўся “Іўеўскі праект”, Тамара Маісееўна Барадач падчас візіту ў ЗША звярталася за дапамогай да Іосіфа Левіна.

Сафія Гройсман (Ходаш) лічыць, што водар Беларусі – гэта чыстае паветра, зямля, чысціня душ і сумлення, узаемадапамога і добразычлівасць  беларусаў. У 2006 годзе Сафія ўпершыню пасля ад’езду наведала сваю малую радзіму. І тут з’явілася ідэя стварыць парфум, прысвечаны гэтай цудоўнай зямлі. У 2012 годзе яна прадставіла духі пад назвай «Белая Русь № 5». Але канчатковай назвай  стала  назва “Жаданне прахалоды”. У 22 краінах свету на этыкетцы гэтых духаў напісана: “PA VETRA”. У 2014-м Сафія прэзентавала водар у Мінску, расшыфраваўшы яго, як свежы, празрысты пах яе дзяцінства, з прахалодай і слодычам, які яна адчувала, калі была дзіцём, і памятае яго ўсё жыццё. Упакоўку духоў упрыгожыла цісненне ў выглядзе карты Беларусі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Марына ПАЗНЯК.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.