Язык:

Словы пяшчоты для мамы. Як адзначылі святочны тыдзень у Бобравіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Образование

Дзень маці – самы цеплы, шчыры і пяшчотны дзень. У гэты дзень кожны чалавек на Зямлі ўспамінае сваю маці, адзіную ў свеце жанчыну якая дала жыццё. Як цудоўна, што мы можам сказаць словы падзякі таму, хто нас выхоўвае, прабачае ўсе памылкі, сагравае цяплом свайго сэрца. На працягу цэлага тыдня ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бобравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” адбываліся цікавыя мерапрыемствы прысвечаныя віншаванню матуль.

Пачынаючы ад выхаванцаў дзіцячага саду да навучэнцаў 11 класа кожны далучыўся да гэтага цудоўнага свята. Маленькія выхаванцы малявалі, ляпілі, клеілі сваімі рукамі падарунак для мамы.

Піянеры і акцябраты запісалі відэаролікі з віншаваннямі, праявілі актыўнасць у акцыі “Адзінай маме на свеце”, стварылі прэзентацыю “Сэлфі з мамай”.

Непасрэдна 14 кастрычніка навучэнцы ўстановы адукацыі запрасілі маа і педагогаў у музычную гасцёўню “Мама мая, пяшчота мая”. На гэтым свяце гучалі вершы і песні, мамы прынялі ўдел у гульні “Самая-самая”, гучала вершаваная малітва за маму. Кожнае выступленне кранала душу, вочы жанчын свяціліся радасцю і пяшчотай, сэрца матуль перапаўняла любоў і шчасце.

Педагог-псіхолаг сумесна з выхавацелямі дашкольных груп правяла інтэрактыўную пляцоўку “Аб чым марыць кожная маці?” Пад час сустрэчы, на якой прысутнічалі і шматдзетныя мамы шасці і пяці дзяцей, жанчыны дзяліліся сваімі меркаваннямі ў чым заключаецца шчасце, атрымалі парады псіхолага як зняць эмацыйнае напружанне, знізіць стрэсавы стан. Напрыканцы педагог-псіхолаг правяла з мамамі рэлаксацыю “Цяпло агню”, дзе параўнала кожную маці з зоркаю, якая дае свет, цяпло, клопат і ласку, выразіла словы падзякі за вялікае і добрае мацярынскае сэрца.

У шосты школьны дзень з дзяўчынкамі старэйшых класаў адбылася шчырая размова “Як зберагчы сваю прыгажосць”. Дзяўчаты разам з педагогам сацыяльным находзілі адказы на пытанні аб сяброўстве, першым каханні, адносінах паміж юнакамі і дзяўчынкамі, усталяванні даверлівых адносін с мамай і татам, стварэнні шчаслівай сям’і.

Тыдзень прайшоў вельмі хутка, добрыя словы і шчырыя ўсмешкі на тварах дзяцей і дарослых сведчылі аб задавальненні і патрэбе у такіх мерапрыемствах, якія павялічваюць прэстыж мацярынства, садзейнічаюць духоўнаму развіццю.

М.Авіжыч, педагог сацыяльны дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Бобравіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

 

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.