Якая прыгожая наша Радзіма! Гэта залатыя палі збажыны з блакітнымі вачыма васількоў, светлыя бярозавыя гаі, напоўненыя птушыным звонам, гэта бясконцыя стужкі рэк і люстэркі азёр, а таксама – любоў да маці, павага да мовы, захаванне традыцый, гэта маральны і духоўны скарб народа, які ні ў якім разе нельга страціць.
Мы можам знаходзіцца ў любой з краін свету, але ў нашым сэрцы заўсёды будзе жыць Беларусь – наш Бацькаўшчына.
Тэме Радзімы было прысвечана чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, якое прайшло ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад-сярэдняя школа” .
Вучні 2 класа разам з класным кіраўніком М. Пляхімовіч адправiлiся ў незвычайнае падарожжа па краіне Беларусь. На працягу мерапрыемства дзецi шукалі адказ на пытанне “Адкуль пайшла назва краіны?”, з задавальненнем выконвалі заданні інтэрактыўнай віктарыны пра сімвалы Беларусі, гулялi ў дыдактычную гульню: “Ты мая частка”, гутарылі пра горад Мінск - сталiцу Беларусi.
Разам з настаўнікам школьнікі разважалі на тэму, за што яны любяць сваю Радзіму: за бацькоўскі дом, у якім яны жывуць; за шчаслівае дзяцінства, якое далі бацькі і дзяржава; за блакітнае і мірнае неба над галавой; за яснае і цёплае сонейка, якое сагравае сваімі промнямі наш край…
Завяршаючы размову, настаўнік прапанаваў вучням працягнуць руку свайму аднакласніку са словамі “ Я хачу з табой сябраваць”. Я хачу з табой сябраваць, таму што мы - аднакласнікі, таму што мы- аднавяскоўцы, таму што мы – адзіны народ, таму што мы-беларусы!
М.Пляхімовіч адзначыла, што асаблівыя спадзяванні сёння ўскладзены менавіта на маладых грамадзян краіны. І ад маладых залежыць, якой стане наша Радзіма ў будучым. Трэба заўжды помніць, што няма месца больш утульнага і ласкавага да сэрца чалавека, як родная зямля. Зможам мы захаваць сваю спадчыну і любіць аддана і да канца сваю Радзіму – будзем людзьмі звацца і займаць пачэсны пасад сярод іншых народаў.
Наталля Грыбоўская, педагог сацыяльны Трабскага я/с-СШ.