Язык:

"Чаму? Навошта? Як?". Ліпнішкаўскія дашкольнікі пазнаёміліся з уласцівасцямі паветра

Образование

Дзеці старшай дашкольнай групы “Сонейка” вельмі актыўныя, дапытлівыя, творчыя. Яны любяць не толькі гуляць і займацца, а таксама разам са сваімі выхавальнікамі арганізоўваць пазнавальна - даследчую дзейнасць.

Падчас правядзення занятку па адукацыйнай вобласці “Дзіця і прырода” выхаванцы правялі шмат цікавых доследаў з паветрам. У выніку эксперыментавання рабяты даведаліся, што паветра не мае колеру, паху, смаку, што яно нябачнае і змяшчаецца ўнутры кожнага чалавека.  Высветлілі, што паветра акружае нас вакол і неабходна ўсім жывым арганізмам на нашай планеце.

Выкарыстоўваючы шкляначкі з вадой і трубачкі, дзеці вызначылі, што паветра ёсць і ў арганізме чалавека. Выхаванцы наглядна ўбачылі, як адбываецца працэс дыхання: удыхаем мы праз нос, а выдыхаем праз  рот, і чым больш паветра мы ўдыхаем, тым больш выдыхаем. Лёгкае паветра праз трубачку трапляе ў ваду, усплывае на паверхню ў выглядзе бурбалак і лопаецца. Хіба гэта не цуд?

Дзеці лавілі паветра, якое знаходзілася ў групе, у цэлафанавыя мяшэчкі, каб вызначыць, якога яно колеру, дзьмулі ў розныя музычныя інструменты, каб пачуць паветра, аблізвалі паветра язычком і лавілы ротам, каб паспрабаваць якое яно на смак, нюхалі, каб вызначыць, чым пахне паветра, усе разам надзімалі паветраныя шары, бо нават у іх назве ёсць паветра.

А як весела дзеці лавілі мыльныя бурбалкі, якія таксама з'яўляліся з дапамогай патоку паветра!

У працэсе эксперыментавання дзеці атрымалі магчымасць задаволіць уласцівую ім дапытлівасць, знайсці адказ на мноства цікавых пытанняў: Чаму? Навошта? Як? Яны выказвалі свае меркаванні, прадбачвалі вынікі.

Занятак атрымаўся цікавым, пазнавальным, падарыў дзецям шмат станоўчых эмоцый. А хтосьці нават заявіў, што калі вырасце, стане навукоўцам – даследчыкам.

 Таццяна Здончык,  выхавальнік дашкольнай адукацыі  ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.