Кожную другую нядзелю мая мы адзначаем свята, прысвечанае геральдычным сімвалам нашай краіны.
Герб і флаг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць слаўную гісторыю нашага народа і яго шматвяковыя традыцыі. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці.
Напярэдадні святкавання гэтага дзяржаўнага свята (5 мая) у 8 класе Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна "Сімвалы надзеі і дабра".
Навучэнцы класа больш падрабязна пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення дзяржаўнай сімволікі, дапушчальнымі варыянтамі яе выкарыстання. Даведаліся пра плошчу, якая ў галоўнага сцяга Беларусі, хто прыдумаў для яго арнамент і дзе захоўваюцца эталоны. Яны ўсвядомілі, што наш сцяг – гэта сімвал нацыі пераможцаў і заваёўнікаў новых вяршыняў. Ужо за час незалежнасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг лётаў у космас, вітаў запуск спадарожніка, быў сведкам Алімпійскіх перамог, бываў у Антарктыдзе.
Па заканчэнні інфармацыйнай гадзіны дзяўчынкі і хлопчыкі дружна прынялі ўдзел у раённым флэшмобе “Ганаруся Беларуссю”
Вольга Балановіч
Класны кіраўнік 8 класа,
Лелюкінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа.