Падчас лагернай змены эколага-біялагічнага профілю “У згодзе з прыродай” у аздараўленчым лагеры Грын-Парк, які працуе на базе Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы, асобнае месца адводзіцца дадатковай адукацыі. Заняткі па інтарэсах “Экалогія і навакольнае асяроддзе” закліканы даць падлеткам веды аб энергіі і яе ўзаемасувязі з навакольным асяроддзем, а таксама стварыць матывацыю для зберажэння рэсурсаў і энергіі.
Адна справа – вывучаць тэарэтычны матэрыял, і зусім іншая – убачыць сваімі вачыма самую буйную і магутную ў Рэспубліцы крыніцу атрымання энергіі, Беларускую атамную электрастанцыю.
Выхаванцам лагера “Грын-Парк” пашчаціла трапіць на экскурсію ў інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС. Яшчэ за некалькі кіламетраў з вокан аўтобуса былі бачныя велізарныя белыя энергаблокі. Трапіўшы толькі на тэрыторыю АЭС, уразіла яе магутнасць і маштабнасць.
На ўваходзе групу ветліва сустрэлі супрацоўнікі і правялі ў прасторныя залы інфармацыйнага цэнтра. Экскурсію распачалі з поўнага інтэрактыўнага макета АЭС. Усё аб чым расказвала экскурсавод, падсвечвалася і прыводзілася ў дзеянне.
Падлеткам былі прадэманстраваны макет і прынцып дзеяння атамнага рэактара, макет энергазберажэння, макет сістэмы бяспекі і прынцып яе работы. Сістэма бяспекі ўся аўтаматызаваная.
Пры яе праектаванні былі ўлічаныя ўсе здарыўшыяся аварыі на сусветных АЭС, і адпаведныя сістэмы пры будаўніцтве мадэрнізіраваныя. Даведаліся падлеткі і пра ўсе “плюсы” і “мінусы” выкарыстання атамнай энергіі, і пра значэнне атамнай энергетыкі для краіны.
Атрымалі падлеткі і прафарыентацыйныя звесткі, інфармацыю пра прафесіі, якія запатрабаваныя на атамнай электрастанцыі. Многія з падлеткаў выявілі жаданне ў будучым працаваць на АЭС.
Рамуальда Махнач, старшы выхавальнік летняга аздараўленчага лагера “Грын-Парк” на базе дзяржаўнай установы адукацыі
“Навучальна-педагагічны комплекс Трабскі яслі-сад – сярэдняя школа”