Асаблівая ўвага ў дружыне імя С. Кульніса Гераненскай СШ надаецца маральнаму, грамадзянскаму, патрыятычнаму выхаванню. Вядзецца летапіс піянерскіх спраў. Усе традыцыі закладваюцца з пачатковых класаў. Нашы акцябраты таленавітыя, рознабаковыя, смелыя, выдатныя сябры, якія заўсёды з радасцю і захапленнем удзельнічаюць у розных піянерскіх акцыях.
У рамках тыдня “Разам весялей!” акцябраты наведалі піянерскі пакой, сталі ўдзельнікамі святочнай лінейкі “З Днем нараджэння, БРПА!”, прынялі удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце, паказалі свае веды ў гульні “Я ў свеце людзей”, прымеркаванай да Дня народнага адзінства.
Л. Шлемпа, педагог - арганізатар.