У гэтыя сонечныя красавіцкія дні памяць зноў і зноў вяртае нас да падзей, якія змянілі жыццё сотняў тысяч людзей, якія апынуліся пад уздзеяннем радыяцыі, і якія прымусілі ўсё чалавецтва задумацца аб неабходнасці граматнага і асцярожнага абыходжання з “мірным атамам”. Прайшло 37 гадоў з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Да гэтай сумнай даты ў Рэспубліцы Беларусь прымеркавана шэраг мерапрыемстваў і акцый.
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…” у 9 класе Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна прайшла класная гадзіна ў форме фідбэк “Урокі Чарнобыля. Погляд праз дзесяцігоддзі” .
Навучэнцы класа працавалі з тэматычнымі артыкуламі газеты “Іўеўскі край” розных гадоў. Пазнаёміліся з інфармацыяй аб наступствах выбуху на ЧАЭС для тэрыторыі Іўеўскага раёна, удзеле землякоў у ліквідацыі аварыі, іх успамінамі і далейшым лёсам. Інфармацыя была дапоўненая пазнавальным відэаматэрыялам. У ходзе калектыўнага абмену думкамі рабяты прыйшлі да высновы, што подзвіг чарнобыльцаў стаў узорам мужнасці і самаахвярнасці: рызыкуючы сваім здароўем, сваім жыццём, яны спынілі распаўсюджванне смяротнай небяспекі і не дапусцілі глабальнай экалагічнай катастрофы. Гэтая трагедыя – найцяжэйшы ўрок Чарнобыля. Папярэджанне чалавечай бестурботнасці. Далей удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф хвілінай маўчання і стварылі паштоўку-рэфлексію “Урокі Чарнобыля. Погляд праз стагоддзі”.
Праведзеная класная гадзіна прымусілі падлеткаў задумацца над тым, наколькі далікатны навакольны свет, аб тым, што мы ўсе нясем адказнасць за экалогію ў свеце, краіне, горадзе, вёсцы, перад самімі сабою і будучымі пакаленнямі.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Вольга Балановіч,
класны кіраўнік 9 класа
Лелюкінскай сярэдняй школы.