Язык:

Беларусь – краіна таленавітых людзей. У Лелюкінскай СШ адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна

Образование

27 красавіка ў Лелюкінскай сярэдняй школе адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна для навучэнцаў VIII – XI класаў. Яно было прысвечана вельмі важнай тэме – самабытнай и непаўторнай культуры беларускага народа, яе традыцыям, спадчыне і сучаснасці.

У пачатку мерапрыемства навучэнцы X класа Баран Анастасія і Бутрым Павел актывізавалі веды прысутных аб тым, что культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. З пакалення ў пакаленне перадаваліся найбагацейшыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральную сутнасць чалавека. У іх – высокія ідэалы дабра і справядлівасці, павагі да іншых людзей, рашучага непрымання зла і гвалту.

На працягу ўсёй гісторыі нашу краіну праслаўлялі і працягваюць праслаўляць арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, непаўторныя творы музыкі і літаратуры, жывапісу.

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гісторыка-культурная спадчына прызнана фактарам развіцця нашай дзяржавы. За яго захаванне нясуць адказнасць як дзяржава, так і грамадзяне нашай краіны.

Гісторыка-культурная спадчына Беларусі ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынікаў і сведчанняў арускага нагістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця белрода, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, які штогод пашыраецца.

Асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы прадугледжаны Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры. У гэтым дакуменце ўстаноўлены прававыя, арганізацыйныя,эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнай дзейнасці, рэгулююцца праваадносіны ў галіне захавання і развіцця культурных каштоўнасцей, аховы гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны; бібліятэчнай і музейнай справы; кінематографа; народнага мастацкага рамяства, калектываў мастацкай самадзейнасці; арганізацыі культурных мерапрыемстваў і адпачынку насельніцтва.

Найбольш значная спадчына (помнікі археалогіі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва, нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека (звычаі, традыцыі, абрады)), узятая пад ахову дзяржавай, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Падчас абмеркавання навучэнцы пад кіраўніцтвам педагогаў узгадалі, што больш чым за чвэрць стагоддзя ў сталіцы нашай краіны і ў кожным рэгіёне адноўлены і створаны тэатры і амфітэатры, замкі і сядзібы, музеі, мемарыяльныя комплексы, творчыя майстэрні, выставачныя цэнтры. Найбольш значныя для айчыннай і сусветнай культуры аб’екты ўключаны ў спісы Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Імі ганарыцца Беларусь!

Вучні IX і XI класаў расказалі пра гісторыка-культурныя каштоўнасці Іўеўшчыны.

У другой частцы пасяджэння Школы Актыўнага Грамадзяніна дарослыя і дзеці гаварылі аб тым, што Беларусь – гэта краіна таленавітых людзей. Паводле слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі А. Р. Лукашэнкі, “мы павінны зрабіць усё для таго, каб зберагчы і прымножыць нашу культурную спадчыну, выхаваць на ім новае пакаленне. У нас створаны ўмовы для раскрыцця, рэалізацыі творчага патэнцыялу”.

Старшакласнікі і педагогі з радасцю віталі шаноўнага госця Школы Актыўнага Грамадзяніна, жыхарку аг. Лелюкі – Чурейна Веру Паўлаўну, майстра аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу».

Вера Паўлаўна - вядомы на Гродзеншчыне майстар саломапляцення. Яе майстэрства цесна звязана з народным мастацтвам беларусаў і заснавана на традыцыях пляцення з прыроднага матэрыялу. Ёй створаны калекцыі лялек, павукоў, капелюшоў, кошыкаў, сумак, кветак, абрадавых велікодных вербаў у мясцовых мастацкіх і рамесных традыцыях.

Вера Паўлаўна цёпла і шчыра расказала дзецям пра свой шлях майстра саломапляцення, пра цікавыя сустрэчы і паездкі, пра нялёгкую, але такую жаданую і радасную працу з цудоўным сонечным матэрыялам – жытняй саломкай. Жанчына з гонарам успамінала пра тое, як ёй трэба было сплесці капялюш для самога Прэзідэнта Беларусі, пра тое, якім абаяльным, добрым, уважлівым і чулым паўстаў перад ёю Аляксандр Рыгоравіч пры сустрэчы з Іўеўчанамі.

Вера Паўлаўна з задавальненнем падзялілася з дзецьмі сакрэтамі свайго рамяства, правяла майстар-клас па вырабу лялькі-абярэга.

Падводзячы вынікі чарговага пасяджэння Школы Актыўнага Грамадзяніна, старшакласнікі адзначылі бясспрэчную актуальнасць апошняй у гэтым навучальным годзе тэмы інфармацыйнага праекта. Навучэнцы і дарослыя упэўнены, што “мы, беларусы, павінны ганарыцца сваёй культурай і шанаваць тое, што робіцца сёння ў імя яе развіцця і прымнажэння!”

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews 

В. Федаровічкласны кіраўнік XI класа

Лелюкінскай сярэдняй школы.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.