Язык:

Дыялог міру і стварэння падчас першага ўрока адбыўся ў Бакштаўскай сярэдняй школе імя М.Н.Чэрнік

Образование

Вельмі хутка прайшло бесклапотнае лета. На вераснёўскім парозе школа з радасцю сустракае сваіх навучэнцаў. Першы ўрок — па-добраму хвалюючая і знакавая падзея. Ад яго яркасці і насычанасці, актуальнасці і цэласнасці залежыць настрой вучняў, хуткасць адаптацыі, павышаецца матывацыя да атрымання ведаў, да сур’ёзнай працы на працягу навучальнага года. Добрай знаходкай бачыцца правядзенне нетрадыцыйных урокаў на роднай мове. Кожны цікавы ўрок — гэта крыху чараўніцтва, якое ствараюць дзеці разам са сваім настаўнікам.

1 верасня вучні пачатковых класаў былі рады вітаць усіх прысутных на першым уроку “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”. Урок праходзіў у форме падарожжа, у ходзе якога дзеці выконвалі розныя заданні. Дапамагалі ім тры чарадзеі “Праца”, “Мір”, “Дружба”. У ходзе ўрока навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што могуць ганарыцца мясцінай, дзе нарадзіліся і жывуць, бо гісторыя вёскі Бакшты вельмі багатая і цікавая. Навучэнцы наведалі школьны музей, даведаліся аб людзях, якімі ганарыцца наша вёска, успомнілі пра зямлячку Марыю Мікалаеўну Чэрнік, імя якой з гонарам носіць наша школа.   Напрыканцы ўрока дзеці выказвалі сваю  любоў да роднага куточка, да сваёй малой радзімы як часцінкі нашай Бацькаўшчыны.

Шкада, што за ўрок нельга пералічыць усіх нашых вядомых землякоў. Але мы ганарымся і нізка кланяемся тым, хто праславіў нашу вёску, а таксама людзям, якія тут жывуць і працуюць.  Уперадзе вучняў і настаўнікаў чакае шмат цікавых урокаў і мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння. Кожны з нас часцінка вялікай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Толькі разам мы можам стварыць мірную і развітую будычыню для нашай краіны. Дыялог і супрацоўніцтва – вось ключавыя словы, якія дапамогуць нам дасягнуць гэтай мэты. 

У кожнага свая дарога ў жыцці, свой шлях, але няхай у сэрцы кожнага з нас жыве любоў да роднай зямлі, да роднага краю, любоў да РАДЗІМЫ.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Бычкоўская Святлана,

настаўнік пачатковых класаў

 Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.Н.Чэрнік.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.