“Хай сонца прамяністае
Ўсім нам ззяе,
А войн – ніколі і нідзе
Не бывае !”.
Пад такім дэвізам 21 верасня прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 10 і 11 класаў Лелюкінскай сярэдняй школы, якая прымеркаваная да Міжнароднага дня міру. Асноўнымі мэтамі інфармацыйнай гадзіны былі пашырэнне ўяўленняў вучняў аб духоўных і маральных каштоўнасцях, мэце жыцця чалавека, а таксама разуменне важнасці захавання міру на планеце Зямля.
Падчас мерапрыемства навучэнцы паглыбілі свае веды пра талерантнасць і міласэрнасць, праслухалі і абмеркавалі змест прытчы «Ладная сям'я», разгледзелі жыццёвыя сітуацыі, у якіх можа апынуцца кожны, і засвоілі для сябе асноўныя прынцыпы талерантнага чалавека. У завяршэнні рабяты зрабілі сумесны фотаздымак, на якім выразілі сваю грамядзянскую пазіцыю:
“Беларусь – вобраз мірнай краіны!
Можна смела сказаць, без прыкрас:
– Нам не трэба далёкай чужбіны,
Бо тут шчасце для кожнага з нас!
Мы за мір ва ўсім свеце!”.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews