ivyenews.by

Беларусь – мірная краіна. У Лелюкінскай СШ прайшла інфармацыйная гадзіна да Міжнароднага дня міру

Образование

“Хай сонца прамяністае
Ўсім нам ззяе,
А войн –  ніколі і нідзе
Не бывае !”.

Пад такім дэвізам 21 верасня прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 10 і 11 класаў Лелюкінскай сярэдняй школы, якая прымеркаваная да Міжнароднага дня міру. Асноўнымі мэтамі інфармацыйнай гадзіны былі пашырэнне ўяўленняў вучняў аб духоўных і маральных каштоўнасцях, мэце жыцця чалавека, а таксама разуменне важнасці захавання міру на планеце Зямля.

Падчас мерапрыемства навучэнцы паглыбілі свае веды пра талерантнасць і міласэрнасць,  праслухалі і абмеркавалі змест прытчы «Ладная сям'я», разгледзелі жыццёвыя сітуацыі, у якіх можа апынуцца кожны, і засвоілі для сябе асноўныя прынцыпы талерантнага чалавека. У завяршэнні рабяты зрабілі сумесны фотаздымак, на якім выразілі сваю грамядзянскую пазіцыю:

“Беларусь – вобраз мірнай краіны!

Можна смела сказаць, без прыкрас:

– Нам не трэба далёкай чужбіны,

Бо тут шчасце для кожнага з нас!

Мы за мір ва ўсім свеце!”.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Читайте ещё:



Оставить комментарий