Беларусь – энергаэфектыўная краіна. На такую тэму 9 лістапада прайшла інфармацыйная гадзіна ў 10 класе Лелюкінскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна, якая прымеркаваная да міжнароднага Дня энергазберажэння, што адзначаецца 11 лістапада.
У ходзе дыскусіі на тэму эканомнага выкарыстання энергіі навучэнцы прапаноўвалі розныя спосабы скарачэння выдаткаў энергіі: выключаць электрапрыборы з сеткі, скараціць час працы за камп’ютарам, разаграваць ежу на пліце, а не у мікрахвалевай печы, выкарыстоўваць звычайны чайнік замест электрычнага, замяніць лямпы напальвання на энергазберагальныя, зачыняць вадаправодны кран, каб з яго не капала вада, выключаць ваду, калі чысціш зубы, пісаць на абодвух баках папяровага ліста, купляць айчынныя прадукты, ужываць у ежу больш свежых гародніны і садавіны, бо на вытворчасць, дастаўку і прыгатаванне ежы патрабуецца выдаткаваць значна больш энергіі. Таксама навучэнцы закранулі пытанні аб гісторыі і перспектывах развіцця энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь, ролі альтэрнатыўных крыніц энергіі, адказнасці кожнага грамадзяніна за захаванне энергарэсурсаў. У завяршэнні мерапрыемства рабяты распрацавалі творчы праект па тэме занятка і апублікавалі яго ў Інтэрнэце.
Праведзеная інфармацыйная гадзіна садзейнічала папаўненню багажа ведаў навучэнцаў па тэме энергазберажэння і развіццю творчых здольнасцей, выхаванню культуры сумеснай працы, станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Вольга Балановіч
Класны кіраўнік 10 класа
Лелюкінская сярэдняя школа Іўеўскага раёна
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке
https://t.me/ivyenews