Язык:

У Бакштаўскай СШ імя М.М.Чэрнік адбылася літаратурная гасцёўня, прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча

Образование

23 снежня ў Бакштаўскай сярэдняй школе імя М.М.Чэрнік адбылася літаратурная гасцёўня “Музы Міцкевіча”, прысвечаная 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Амаль 225 гадоў таму, 24 снежня 1798 года, у сціплым шляхецкім дворыку ваколіцы Завоссе, што за 40 кіламетраў на поўдзень ад Навагрудка, Барбара з Маеўскіх, жонка Мікалая Міцкевіча, нарадзіла другога сына – Адама Бернарда Міцкевіча.
Усё, што сёння звязана з імем Адама Міцкевіча, адносіцца да гісторыі літаратуры і ўшанавання памяці паэта.  Ён належыць да тых нямногіх творцаў, якія яшчэ пры жыцці атрымалі прызнанне сваіх дасягненняў, і веліч створанага ім непадуладна часу. Гэтым і тлумачыцца нязгасная ўвага да асобы Адама Міцкевіча, да ўсяго, што створана ім

Пісьменнік, паэт і перакладчык, педагог і драматург – за сваё жыццё Адам Міцкевіч стаў тым, каго і праз 225 гадоў ведаюць усе. Яго рамантычныя, драматычныя і эпічныя паэмы спадабаліся многім пакаленням людзей і пакінулі яркі след у жыцці. Адам Міцкевіч  - адзін з тых, хто аказаў вялікі ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. Творчая спадчына майстра слова складаецца з велізарнай колькасці вершаваных твораў і празаічных твораў. У арсенале пісьменніка таксама гістарычная аповесць, балады, паэмы. Дарэчы, творы Міцкевіча перакладзены больш як на 30 моў народаў свету. Пераклады твораў Адама Міцкевіча на беларускую мову з’явіліся яшчэ ў першай палавіне ХІХ стагоддзя. Па-беларуску мы іх чытаем дзякуючы Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, Янку Купалу, Рыгору Барадуліну, а на рускай– Брусаву, Лермантаву, Пушкіну.

Паэзія Міцкевіча мела вялікае значэнне для беларускай і польскай літаратуры. Яна ўзбагаціла літаратурную мову, вершаскладанне, паэтычныя жанры. Творчасць паэта значна паўплывала на многіх літаратараў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і іншых краін. У пачатку ХХ стагоддзя да спадчыны Міцкевіча звярталіся Янка Купала і Якуб Колас. Таксама паслядоўнікам традыцый Міцкевіча лічыцца Уладзімір Караткевіч.

Навучэнцы  прагледзелі  інтэрактыўную экскурсію «У бацькоўскім доме». Вучні  старэйшых класаў падрыхтавалі прэзентацыю   аб жыцці і творчасці паэта. Рабяты даведаліся, што жыццё паэта – вялікае і прыгожае, ягоную адметную творчасць, пра найцікавейшае жыццё ўдалечыні ад роднай Літвы (так у яго часы называлася частка сучаснай Беларусі) — з Літвою ў сэрцы і ў думках. Творчы наробак рупліўца і асветніка стаў найвялікшым здабыткам сусветнай культуры, гэта —“невычэрпная крыніца, з якой прадстаўнікі розных народаў п’юць жывую ваду чалавечнасці, прыгажосці, духоўнасці”.

Адам Міцкевіч пакінуў велізарную і разнастайную літаратурную спадчыну, уключаючы лірыку, эпічныя паэмы, драмы, публіцыстыку і мноства фрагментаў і няскончаных твораў. Напярэданні юбілею вучні школы правялі  акцыю «Чытаем Міцкевіча разам». Навучэнцы  чыталі вершы, урыўкі з паэм Адама Міцкевіча.

Вучні чыталі любімыя творы паэта. Літаратурная гасцёўня  атрымалася вельмі душэўнай і шчырай!

 

 

Т.Рагачук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бакштаўскай сярэдняй школы імя М.М.Чэрнік.

Читайте ещё:



Оставить комментарий

Ваше имя
Ваше сообщение
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Реклама

В какой соцсети вы проводите больше всего времени?

Предложить свою новость

Предложите нам свою новость.
Возможно, мы её опубликуем.

Заполните все поля, отмеченные символом *

Наши соцсети

Способы оплаты

PDF-рассылка

Уважаемые читатели газеты «Іўеўскі край»!

Вы можете подписаться на электронную версию нашей газеты, представленную в PDF-формате. Газета будет высылаться на указанный вами адрес электронной почты  по вторникам и пятницам накануне выхода в печать. Подписаться можно, начиная с любой даты. Будьте первыми в курсе свежих новостей Ивьевщины!

СТОИМОСТЬ ЭЛЕКТРОННОЙ ПОДПИСКИ:

– на месяц – 3 руб.;
– на три месяца – 9 руб.; 
– на шесть месяцев – 18 руб.

Подробнее

Наши контакты

р/с № BY47BAPB30152768600140000000

ОАО "Белагропромбанк", г.Минск.
 Код BAPBBY2X,

УНН 500051130.

E-mail: pressa.ik@ivyenews.by

Тел/факс: (01595) 6-96-40

Наш адрес:
231337, Гродненская обл., г. Ивье,
ул. 1 Мая, 18

Ссылки


Ивьевский районный исполнительный комитет

 

 

Please publish modules in offcanvas position.