Дыханне восені адчуваецца з кожным днём усё мацней. Вось і суботні ранак 19 верасня выдаўся бадзёрым. Вуліцы амаль пустыя. Але ўжо на падыходзе да нашай ўстановы па настрою спяшаючых сюды хлопчыкаў і дзяўчынак акунаешся ў нейкую атмасферу прыўзнятасці. Правесці дзве гадзіны для многіх вучняў Іўескага ясляў-сада - пачатковай школы стала жаданым, а для некаторых нават патрэбай. Таму калектыў установы да дробязей прадумвае, як арганізаваць мерапрыемствы ў гэты дзень.
Чарговая субота не стала выключэннем. Вучні нашай установы мелі магчымасць знайсці сабе занятак па душы. Не сакрэт, што дзіцяці падабаецца тая справа, якая ў яго лепш атрымліваецца, ці ў яго для гэтага ёсць задаткі. Таму ў суботні дзень у школе працуюць гурткі рознай накіраванасці. Сярод іх аб'яднанне па інтарэсах мастацкага профілю "Чароўныя фарбы", "Сяміцветік", спартыўны клуб" Алімп".
Суботні дзень пачаўся са спартыўнага часу "Восеньская карусель". Цікава і разнастайна прайшла танцавальна-забаўляльная праграма "У коле сяброў". Навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі "Мы самі малюем свае жыццё". Карыснай і цікавай была сустрэча з супрацоўнікамі Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з удзелам спецыяльнай тэхнікі. І як заўседы катанне на поні па мянушцы "Лексус".
Закончылася чарговая субота. Але дзеці не спяшаюцца разыходзіцца да дому. І гэта лепшае пасведчанне таго, што ва ўстанове адукацыі правільны накірунак.

М. Жыдзель,
настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада - пачатковай школы.